Армянская Каталіцкая Царква () — адна з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якая прытрымліваецца армянскага абраду. Мае статус патрыярхату. Як і іншыя Цэрквы sui iuris (свайго права), мае ўласныя традыцыю, абрад, партыкулярнае права і прадстаяцеля.
Час, калі з’явілася Армянская Каталіцкая Царква выклікае пытанні і спрэчкі, так, з пункту гледжання старажытнаўсходніх праваслаўных АКЦ з’явілася ў XII стагоддзі, пад уплывам каталіцкіх місіянераў свярод армян-міафізітаў, а з пункту гледжання Каталіцкая Царквы, як і ў яе частцы ў выглядзе армяна-каталікоў маюць меркаванне, што Царква мае паходжанне ад Грыгора Асветніка, што значыць, што АКЦ і ёсць тая самая Царква, якая была першапачатковай, а потым, пасля расколу, праз Унію, навярнулася да Каталіцкай Царквы. Сярод свецкіх рэлігіяведаў таксама няма на гэты конт адзінага меркавання.
Яшчэ перад генацыдам армян больш за палову армян адносіліся да АКЦ, але пасля гэтага, і да гэтага моманту, Царква страціла сваі пазіцыі і колькасць як вернікаў, так і духавенства і юрысдыкцый.
Назва Армянская Каталіцкая Царква (арм: Հայ Կաթողիկէ Եկեղեցի, лацінскімі: Hay Kat’ołikē Ekełec’i) — «каталіцкая» значыць, што яна знаходзіцца ў поўным адзінстве са Святым Пасадам і з’яўляецца часткай сусветнай Каталіцкай Царквы. «Армянская» мае 2 гістарычных значэнні: першае — тое, што АКЦ карыстаецца армянскім літургічным абрадам, другое — тое, што да яе адносяцца практычна толькі армяне, а таксама тое, што АКЦ называе сабе той Армянскай Царквой, якая з’явілася ў першыя стагоддзі хрысціянства.
Гісторыя
Да Халкідонскага Сабору (451 год) Пропаведзь хрысціянства Гісторыю Армянскай Царквы да Халкідонскага Сабора лічаць сваёй як Армянская Апостальская Царква, так і Армянская Каталіцкая Царква.
Хрысціянства трапіла ў Арменію практычна адразу пасля свайго ўзнікнення. Паводле царкоўнага падання, хрысціянства ў Арменіі прапаведавалі святыя апосталы Фадзей і Варфаламей, якія сталі такім чынам заснавальнікамі Царквы ў Арменіі.
Пісьмовыя крыніцы, якія апавядаюць аб развіцці хрысціянскай абшчыны Арменіі першых стагоддзяў, даволі рэдкія. Аднак вядомы апалагет хрысціянства Тэртуліян (каля 155—220 гг.) называе Арменію адной з краін, дзе мелася значная колькасць хрысціян. Таксама вядома аб пасланні Александрыйскага епіскапа Дыянісія, напісанага ў 254 годзе епіскапу Арменіі Меружану.
Прыняцце хрысціянства на дзяржаўным узроўні Традыцыйна гістарычнай датай абвяшчэння хрысціянства як «дзяржаўнай і адзінай рэлігіі Арменіі» лічыцца 301 год.
Згодна з энцыклапедыяй Іраніка, у пытанні датыроўкі хрысціянізацыі Арменіі існуюць праблемы. Так, калі гэтая падзея раней датавалася каля 300 года, то пазнейшыя даследчыкі, як правіла, адносяць гэтую падзею да 314—315 гадоў. Гэта здагадка згодна з Іранікам верагодна, але не даказана. На думку аўтараў Кембрыджскай Гісторыі Хрысціянства, прыняцце хрысціянства царом Вялікай Арменіі адбылося ў 314 годзе. Аўтары Энцыклапедыі Ранняга Хрысціянства адзначаюць, што прынятай на сёння датай з’яўляецца 314 год. Як адзначаюць аўтары даследавання «Conflict, Conquest, and Conversion: Two Thousand Years of Christian Missions in the Middle East» Калумбійскага ўніверсітэта, армянская традыцыя датуе зварот Арменіі ў хрысціянства 301 годам, вынікаючы з чаго, у Арменіі адзначылі 1700-годдзе прыняцця хрысціянства ў 2001 годзе, аднак навукоўцы згодныя ў меркаванні, што гэта падзея адбылася ў 314 годзе. Польскі гісторык і арменолаг Кшыштаф Стопка лічыць, што рашэнне аб пераходзе ў новую рэлігію было прынята на дзяржаўным сходзе ў Вагаршапаце ў 313 або 314 годзе. Як адзначае амерыканскі гісторык Ніна Гарсаян, меркаванні пра час гэтай падзеі з другой паловы XX стагоддзя змяніліся з 284 да 314 года, але больш дбайныя даследаванні зараз ясна паказваюць на больш познюю дату. На думку антраполага, які спецыялізуецца на Арменіі, С’юзан Паці, армянскі цар Трдат III быў звернуты ў хрысціянства Рыгорам Асветнікам у 314 годзе і зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Сірарпі Тэр-Нерсесян таксама сцвярджае, што гэта адбылося не раней за 314 год. Аднак, на яе думку, гэта не адмяняе таго факту, што Арменія першай прыняла хрысціянства на дзяржаўным узроўні. Такога ж меркавання прытрымліваецца брытанскі гісторык А. Рэдгейт, якая лічыць 301 год памылковай датай, адзначаючы, што навуковы кансэнсус аддае перавагу 314 годзе. Амерыканскі гісторык Роберт Х’юсен таксама называе датай прыняцця Арменіяй хрысціянства у 314 годзе. На думку Тэа Мартэн ван Лінта на дзяржаўным узроўні Арменія прыняла хрысціянства ў прамежку паміж 301 і 314 гадамі.
Паводле энцыклапедыі Брытаніка Арменія з’яўляецца першай краінай, якая прыняла хрысціянства каля 300 года. Як адзначае гісторык Каміла Трэвер, Арменія прыняла хрысціянства з 298 па 301 год. Расійскі гісторык Ала Тэр-Саркісянц казала, што ў канцы III стагоддзя паслядоўнікі хрысціянства ў Арменіі былі настолькі шматлікія, што ў 301 годзе хрысціянства становіцца дзяржаўнай рэлігіяй краіны. Шэраг заходніх даследчыкаў таксама адносяць час афіцыйнага прыняцця хрысціянства да 301 года. Расійскі гісторык і арменазнаўца Сяргей Аруцюнаў адзначае што ўжо з канца II—пачатку III ст. у Арменіі вядома аб хрысціянскім місіянерстве, а ў канцы III ст. пры цары Трдате III Арменія ўжо прымае хрысціянства і афіцыйна з 301 г. становіцца першай у свеце краінай з хрысціянствам у якасці дзяржаўнай рэлігіі.
Абарона хрысціянства ў барацьбе з паганскім Рымам На думку канадскага гісторыка Майкла Гранта, у 312—313 гадах, рымскі імператар Максімін II Даза спрабаваў «уціхамірыць армян, якія запрацівіліся яго спробам навязаць ім паганскую рэлігію»,
Аб гэтых падзеях першапачаткова казаў Еўсевій Кесарыйскі у сваёй кнізе «Царкоўная гісторыя»:
«…Да гэтых бедстваў далучылася яшчэ вайна з армянамі; іх, людзей, здаўна сяброў і саюзнікаў Рыма, прытым хрысціян, і хрысціян дбайных, гэты багаборац паспрабаваў прымусіць да ахвярапрынашэнняў ідалаў і дэманаў і гэтым зрабіў іх замест сяброў ворагамі і замест саюзнікаў — непрыяцелямі … Сам ён разам са сваімі войскамі трываў няўдачы ў вайне з армянамі».
Доктар багаслоўя Езнік Петрасян у сваёй «Гісторыі Армянскай Царквы» адзначае, што сведчанне Яўсевія Кесарыйскага аб паспяховай абароне армянамі сваёй хрысціянскай веры супраць рымскіх войскаў паказвае на тое, што ўжо задоўга да 312—313 гадоў Арменія была хрысціянскай краінай:
«можна сказаць, што ў перыяд каля 10 гадоў хрысціянства пусціла такія глыбокія карані ў Арменіі, што ў імя новай рэлігіі армяне пайшлі на смерць, падняўшы зброю супраць магутнай Рымскай імперыі».
Тым не менш, у армян атрымалася абараніць хрысціянства, пасля чаго Армянская Царква пачала хутка развівацца, а ў 325 годзе, калі праходзіў I Нікейскі Сабор (I Сусветны Сабор у каталіцкай традыцыі) туды запрасілі Рыгора Асветніка, але не меў магчымасці туды паехаць сам і адправіў туды свайго сына Арыстакеса, які стаў наступным пасля Рыгора Каталікосам усіх армян, ён жа прывёз у Арменію нікейскія пастанаўленні.
Стварэнне армянскага алфавіта і пераклад Бібліі Царква мела вялікі ўплыў на дзяржаву, нават узнікалі канфлікты, калі армянскія цары супрацьстаялі Царкве, бо бачылі, што яе аўтарытэт станавіўся вышэй за царскую. У 353 годзе армянскі каталікос святы Нэрсэс сабраў царкоўны сабор у горадзе Ашцішат. Сабор пастанавіў, што Царква павінна заснаваць па ўсёй краіне лепразорыі, бальніцы, установы для сірот, манаскія келіі і школы, дзе выкладанне было ці на грэчаскай, ці на сірыйскай мове, бо армянскай пісьменнасці тады яшчэ не было.
Прыняцце хрысціянства стымулявала з’яўленне нацыянальнай пісьменнасці, неабходнай для перакладу Бібліі і іншай хрысціянскай літаратуры. Да стварэння армянскай пісьменства хрысціянскія багаслужбы ў Арменіі здзяйснялася на двух мовах: грэчаскай і сірыйскай, што ўскладняла разуменне асноў веры простымі людзьмі. Акрамя таго, да канца IV стагоддзя, па прычыне аслаблення Армянскага царства, пераклад Бібліі стаў неабходнасцю для захавання хрысціянствам статусу пануючай рэлігіі ў Арменіі. У гэтых умовах, у Вагаршапаце, пры каталікосе Сааке Парцеве быў скліканы царкоўны сабор, на якім было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння армянскага алфавіта. У выніку працяглай працы, пры падтрымцы каталікоса і цара Врамшапуха, архімандрыт Месроп Маштоц стварае армянскі алфавіт у 405 годзе і разам са сваімі вучнямі ажыццявіў шматлікія пераклады Святога Пісання на армянскую мову. Акрамя таго з сірыйскага і грэчаскага на армянскую мову былі перакладзены ўсе асноўныя працы Ірынея Ліёнскага, Іпаліта Бастрыйскава, Рыгора Цудатворца, Апанаса Вялікага. Епіфанія Кіпрскага, Яўсевія Кесарыйскага, Кірыла Іерусалімскага, Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Рыгора Ніскага, Яфрэма Сірына, Яна Златавуснага, Кірыла Александрыйскага, Ісіхія Іерусалімскага і інш., а таксама творы грэчаскіх філосафаў Арыстоцеля, Платона, Парфірыя і г. д.
Месроп Маштоц і перакладчыкі Святога Пісання прылічаныя Армянскай Каталіцкай Царквой да ліку святых. Штогод адзначаецца Дзень Святых перакладчыкаў.
Абарона хрысціянства ў вайне з зараастрыйскай Персіяй У часы каталікоса святога Вртанэса на Арменію ўзмацняўся палітычны і рэлігійны ціск з боку Сасанідскай Персіі. Калі ў Арменіі пачалася новая барацьба паміж каталікосам і армянскім царом, ганіцель хрысціян персідскі шахіншах Шапур II уважліва сачыў за падзеямі ў Арменіі і ў зручны момант забіў армянскага цара. Тады Царква і арыстакраты звярнуліся за дапамогай у Канстанцінопаль, тады імператар выканаў прашэнне армян паставіць на царскі прастол маладога Папа, што выклікала вялікае незадавальненне Шапура, пасля чаго ён асадзіў крэпасць Артагерс. Пасля захопу крэпасці сасаніды пачалі спусташаць краіну, персы пачалі арыштоўваць, ссылаць і забіваць армянскае духавенства; знішчалі літаратуру на грэчаскай мове, забаранялі армянам мець зносіны з грэчаскім светам. Мужчын, якія адмаўляліся пераходзіць у зараастрызм, Шапур наказваў затаптываць п’янымі сланамі, а жанчын і дзяцей саджалі на кол. Але трохі пазней на дапамогу армянам прыйшлі візантыйскія войскі і разам з армянскім войскам у 370 годзе перамаглі сасанідаў у бітве пры Багаване.
Пры шахіншаху Ездыгердзе II у Арменіі пачалося актыўнае насаджэнне зараастрызму і маздаізму, што выклікала рашучы пратэст большай часткі насельніцтва. Духавенства і армянскія князі на Арташацкім саборы 449 года адказалі на пасланне Ездыгерда з патрабаваннем прыняцця зараастрызму, што ў пытаннях веры яны маюць давер толькі да Бога:
«У гэтых вераваннях нас ніхто не можа пахіснуць: ні анёлы і ні людзі, ні меч і ні агонь, ні вада і ні якія толькі ёсць жорсткія катаванні… бо не з чалавекам у нас зарок Веры, каб, як дзеці, хлусіць табе, а непарыўна з Богам, з якім няма спосабу парваць і сысці, ні цяпер, ні пасля, ні вавек, ні на вякі вякоў» (Егише. II, 40-41)
Выгнаўшы з Арменіі зараастрыйскіх жрацоў, армяне, прадбачачы немінучае сутыкненне з Персіяй, сталі рыхтавацца да вайны і звярнуліся па ваенную дапамогу да хрысціянскай Візантыі. Імператар жа Маркіян не толькі адмовіў у дапамозе, але і папярэдзіў персаў аб тым, што армяне шукаюць ваеннай дапамогі на баку. Персідская армія з мэтай выкараніць хрысціянства ўварвалася ў Арменію. Згодна з антычнымі крыніцамі, у Аварайрскай бітве, якая адбылася ў маі 451 года, супраць 200 000 войскаў персідскай арміі выступілі 66 000 армянскіх воінаў на чале са спарапетам Варданам Маміканянам. Нягледзячы на адчайную мужнасць армянскай арміі, яна была пераможана, Вардан Маміканян быў забіты. Многія святары на чале з каталікосам трапілі ў палон. Але і для персаў гэта была Пірава перамога. У выніку Персія была вымушана прызнаць права армян вызнаваць хрысціянства.
Вардан Маміканян і 1036 загінуўшых разам з ім на Аварайрскім полі воінаў з’яўляюцца святымі ў Армянскай Каталіцкай Царкве.
Халкідонскі Сабор У Арменіі таксама дрэнна ішлі адносіны з Візантыйскай Імперыяй, так, пры каталікосе Завэне Усходне-Рымская Імперыя анексавала заходнюю частку Арменіі, вядомую як Armenia Secunda, аднак дзякуючы яго намаганням на анексаванай частцы Канстанцінопаль не паставіў грэчаскага епіскапа, а дазволіў армянскаму каталікосу самому рабіць гэта.