«Underdog» () — дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» ў жанры панк-рок, выдадзены ў 2014 годзе на анлайн-мультылэйбле «Пяршак». У 2015 годзе на лэйбле «» адбылося перавыданне альбома з дадатковымі песнямі ў якасці бонусу.

Альбом з’явіўся праз дванаццаць дзён з моманту афіцыйнага стварэння гурта і складаецца з дванаццаці песень, у тым ліку дзве з іх на беларускай мове. Восем песень прысвечаны тэме спорту і здаровага ладу жыцця. Адна з кампазіцый напісаная на верш Якуба Коласа «Наша возьме», таксама ёсць два каверы: «I Get Wet» (амерыканскага выканаўцы ) і «The Chauffeur» (гурта «Duran Duran»).

На песні «Brutto», «Underdog», «Гири», «Мяч», «Наша возьме» з альбома былі зняты відэакліпы. У відэакліпе на песню «Brutto» зняліся сыны Сяргея Міхалка, а ў здымках відэакліпа на песню «Наша возьме» прынялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе «Літвіны». Беларускі тур пад назвай «Double Hot» у падтрымку ў тым ліку і дэбютнага альбома адбыўся ў 2017 годзе, завяршальны канцэрт тура адбыўся ў Мінску 8 сакавіка на пляцоўцы «Мінск-Арэна».

Перадгісторыя 31 жніўня 2014 года гурт Сяргея Міхалка «Ляпіс Трубяцкі» нечакана спыніў сваё існаванне праз 24 гады музычнай дзейнасці. 1 верасня Сяргей Міхалок аб’явіў аб стварэнні гурта «Brutto», а ўжо 12 верасня выйшаў першы альбом новага гурта. У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу «34mag» Міхалок расказаў, што над новым праектам агулам працавала каля 50 чалавек на працягу апошняга года, але ўсё трымалася ў сакрэце. Музычная журналістка Маша Калеснікава лічыць, што гэткім чынам Міхалок «натуральна правакуе, ён адмыслова ставіць слухача ў ступар, ён адмыслова сумяшчае несумяшчальнае, як дасведчаны гулец і баец. І нібыта на альбоме „Underdog“ няма чаго і слухаць, але ўсе пра яго гавораць».

Праца над альбомам

Праца над альбомам адбывалася на амерыканскай студыі «Sterling Sound NYC». Мастэрынгам займаўся , запісам гука Андрэй Баброўка, прадзюсіраваў запіс увесь склад гурта. Да выхаду альбома ўбачылі свет два афіцыйных сінглы: «Brutto» і «Underdog». На песню «Underdog» быў зняты відэакліп, які меў самую вялікую колькасць праглядаў на «YouTube» сярод усіх відэакліпаў з альбома. Рэжысёрам відэакліпа выступіў Дзмітрый «Тапор» Казлоўскі, працу над відэа ажыццяўлялі таксама Сяргей Агрызка, Вадзім Церах, Ігар Кузаўка (мантаж). У здымках кліпа прынялі ўдзел заслужаны майстар спорту і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў і чэмпіён Еўропы па боксе сярод прафесіяналаў па версіі Сяргей Хаміцкі.

Альбом быў афіцыйна прадстаўлены 12 верасня 2014 года, . 12 трэкаў альбома былі выкладзены ў інтэрнэт для свабоднага праслухоўвання. Гучанне альбома ў параўнанні з «Ляпісам Трубяцкім» стала больш грубым, аранжыроўкі скупыя і аскетычныя, духавую секцыю змяніў сінтэзатар. У своеасаблівым маніфесце, які суправаджае прэм’еру альбома, гаворыцца:

Першапачаткова новы калектыў Сяргей Міхалок збіраўся рабіць з з гурта «», які раптоўна памёр у 2014 годзе. Таму, паводле меркавання музычных экспертаў, «Brutto» — не столькі рок-гурт у звыклым разуменні гэтага слова, колькі арт-праект, нацэлены, перш за ўсё, на эпатаж, перформанс і эксперыменты з масавай свядомасцю.

Сяргей Міхалок адмыслова падбіраў людзей для запісу, якія лепш за яго ў той ці іншай сферы. Паводле яго меркавання Сяргей «Бразіл» адмысловец у хардкоры і «каляфутболе», Пётр Ласеўскі ― у андэграўнднай музыцы, Дзяніс «Лэфт» мае выдатныя вакальныя даныя і менавіта ён спявае кавер-версію песні «Duran Duran» па-англійску, чым дэманструе меладычны бок гурта. У выніку Сяргей Міхалок адзначыў пра дэбютную працу гурта:

Міхалок запрасіў у гурт Віталя Гуркова, бо той лепш за самога Сяргея размаўляе па-беларуску, першым з беларускіх спартсменаў пачаў даваць інтэрв’ю на роднай мове і таму паводле меркавання Міхалка ён заспявае «Наша возьме» як ніхто іншы. Сам Віталь Гуркоў выказаўся наконт адаптацыі верша беларускага класіка Якуба Коласа для запісу песні з альбома:

Праз два месяцы пасля выпуску «Underdog» гурт выклаў у інтэрнэт EP «Adиdas». 15 сакавіка 2015 года адбылося перавыданне альбома на CD з адноўленай вокладкай і дадаваннем 7 новых трэкаў, на 2 з якіх былі выпушчаны афіцыйныя лірык-відэа. Таксама быў выдадзены лімітаваны тыраж перавыдання альбома на вінілавай пласцінцы.

Спіс кампазіцый

Дадатковыя трэкі ў перавыданні альбома

Змест песень

«Brutto» Песня без відавочнай сюжэтнай лініі. Тэкст мае характэрныя рысы маніфесту, таму што песня была першым творам, які быў прадстаўлены публіцы наваствораным калектывам. У чорна-белым відэакліпе зняліся ўсе ўдзельнікі гурта «Brutto», сыны Сяргея Міхалка, а таксама прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў.

«Underdog» Матывацыйная песня-гісторыя пра баксёра, які нягледзячы на жыццёвыя перашкоды і цяжкасці павінен верыць у сябе, змагацца і ісці да перамогі. У шырокім жа сэнсе слова «underdog» — разгорнутая метафара пераадолення жыццёвых цяжкасцяў. Прыпеў падкрэслівае, што нават калі «на тебя никто не ставит» (), то «уважать себя заставишь» (). Песню спявае Сяргей Міхалок, па сюжэце відэакліпа ён выконвае ролю трэнера.

«Гири»

Песня на спартыўную тэматыку, прапагандуе здаровы лад жыцця. Песню выконвае вакаліст гурта Сяргей «Бразіл», які ёсць аматарам цяжкай атлетыкі. Галоўны сэнс складаецца ў тым, што «лучшие друзья мужчины в мире — <…> чугунные гири» (). Відэакліп на песню таксама змяшчае кадры з цяжкаатлетам у стылі рэтра.

«Наша возьме» Песня на верш Якуба Коласа, напісаная пра тых, хто змагаецца па розных кірунках за сваю справу і верыць у перамогу, а не сыходзіць з абранага шляху. Класік спрабуе выказаць у гэтым тэксце ўсю глыбіню і боль беларускага народу. Асноўную вакальную партыю выканаў Віталь Гуркоў. Відэакліп на песню зняты ў спартыўнай тэматыцы, у здымках прынялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе «Літвіны».

«Веселей» Пазітыўная песня пра безжурботнае жыццё, прагулкі па горадзе і бойкі з гопнікамі. Песню нібыта выконвае хлопец з суседняга пад’езда — той, які ходзіць у качалку ў ЖЭС і ў якога над ложкам вісяць постары Шварцэнэгера, : «пойду к своей малой, ей весело со мной» ().

«Мяч» Песня аб карысці для здароўя гульні ў дваровы футбол. Тэкст песні амаль капіруе стылістыку Агніі Барто, чые вершы адрозніваюцца прастатой чытання і запамінання: «вот летит грач, ты не бей его ногой, бей ногой мяч» ().

«I Get Wet» Кавер-версія песні амерыканскага артыста , агульная тэматыка якой ― весялосць, глупства і суцэльная іронія.

«Гарэза» Беларускамоўная сатырычная песня пра хулігана анархічных поглядаў.

«Регби» Песня пра рэгбі і тое, што гэта гульня для моцных целам і духам хлопцаў. Праводзіцца аналогія паміж гульнёй і жыццём: «жизнь не гольф, а регби: мяч схватил ― вперёд беги» ().

«The Chauffeur» Кавер-версія песні брытанскага рок-гурта «Duran Duran» аўтарства і . Песня перадае вобразы неспакойнага ваджэння і прывабных жанчын.

«Дворняги» Палітызаваная песня пра працоўны клас, яго агрэсіўнае стаўленне да капіталу і чыноўнікаў.

«Труд» Палітызаваная песня пра працу як прагрэсіўны феномен.

Афіцыйныя відэакліпы + Відэакліпы на песні з альбома Назва песні Спасылка на афіцыйны канал гурта Дата рэлізу Колькасць праглядаў станам на 2026 год «Brutto» 22 жніўня 2014 года 1,4 млн «Underdog» 9 верасня 2014 года 6,5 млн «Гири» 5 кастрычніка 2014 года 4,4 млн «Мяч» 20 кастрычніка 2014 года 1,9 млн «Наша возьме» 26 снежня 2014 года 775 тыс. «Ball» (англамоўная версія песні «Мяч») 13 сакавіка 2015 года 108 тыс.

+ Лірык-відэа на песні з перавыдання альбома Назва песні Спасылка на афіцыйны канал гурта Дата рэліза Колькасць праглядаў станам на 2026 год «Adиdas» 12 лістапада 2014 года 1,3 млн «Будзь смелым!» 15 снежня 2014 года 1,6 млн

Крытыка Дэбютны альбом гурта быў ацэнены вельмі неадназначна як музычнымі журналістамі, так і звычайнымі слухачамі. Пісьменнік Віктар Марціновіч, якому «Underdog» не спадабаўся, адзначае, што ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» цяжка знайсці аматара музыкі, які б не выказаўся пра дэбютны альбом новага праекту Міхалка.

Паводле меркавання музычнага крытыка Сяргея Будкіна, альбом — гэта тыя ж «песні нашага двара», што і ў ранняга «Ляпіса Трубяцкога». Будкін сцвярджае, што слухаць «Brutto» вельмі няпроста, прынамсі ў стане поўнага спакою ў хатніх альбо офісных умовах. Аднак, ён адзначае песню «Наша возьме», якую лічыць досыць удалым эксперыментам па ўцягванні адраджэнскай паэзіі XX стагоддзя ў сучасны кантэкст. Будкін станоўча ацэньвае мастэрынг альбома, паколькі яго рабілі тыя ж прафесіяналы, што працавалі над «» панк-гурта «Green Day». Між тым, ён не разумее навошта было рабіць кавер-версіі песень і «Duran Duran» на мове арыгіналу. Падсумоўваючы, крытык сцвярджае, што як у Вольскага, напрыклад, самым няўдалым альбомам быў «Куплеты і прыпевы», так у Міхалка — «Underdog».

Музычны журналіст Ягор Цывілька адзначыў, што дэбютны альбом быў надта хутка прад’яўлены публіцы, што абумовіла яго пасрэднасць. Паводле меркавання Цывілька, дамінуючае сінтэзатарнае гучанне альбома замест звыклага слухачу трубнага, як у рэпертуары «Ляпіса Трубяцкога», не лепшым чынам адбіваецца на пласцінцы. Тую ж выснову крытык робіць і наконт характэрных для альбома харавых спеваў і пастаянных змен вакалістаў і моў — гэта размывае змест і губляе сэнс і без таго слабых з мастацкага боку трэкаў. Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны лічыць, што першы сінгл пад назвай «Brutto» абнадзейваў і абяцаў інтрыгу, таму што трэк аказаўся меладычным, з пазітыўным сэнсам і забіяцкім настроем, які так характэрны для творчасці ранняга Міхалка. Але астатняя частка альбома паводле меркавання крытыка расчароўвае: музыка пераважна прымітыўная, тэксты быццам напісаны для няўдалага гумарыстычнага праекта, гук вельмі сыры і плоскі.

Дзмітрый Безкаравайны падагульняе сваё ўражанне ад альбома на рэсурсе Experty.by:

Падобнае меркаванне пра альбом склалася і ў музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі:

Калі ў сваёй рэцэнзіі Чарнуха спрабуе абстрагавацца ад формы і ўглыбіцца ў змест, то яму бачны маніфест карыстальніка спартзалы рабоча-пралетарскага паходжання, які на працягу ўсёй пласцінкі мацуе мышцы, гуляе ў гульні і б’е тых, каго лічыць класавымі ворагамі. Спачатку журналіст тлумачыць такі змест альбома элементам сатыры, але потым прыходзіць да высновы, што перад ім альбом з плоскім гукам, адсутнасцю музычнага напаўнення, агіднымі тэкстамі і сумнеўным сэнсам. Паводле яго меркавання «Underdog» ― гэта з усіх бакоў пройгрышная пласцінка, якую можна ўспрымаць дзесьці на ўзроўні мацюкальных прыпевак гурта «». Самым пераканаўчым у плане вакалу паводле меркавання Чарнуха выглядае кавер-версія песні аўтарства «Duran Duran».

Расійская версія часопіса «Rolling Stone» пры ўсёй сімпатыі да Сяргея Міхалка канстатавала відавочную няўдачу адносна дэбютнага рэлізу яго новага гурта. Часопіс сведчыць, што спешна запісаны дэбютны альбом новага праекту Міхалка не ідзе на карысць ні музыкантам, і самому лідару, ні слухачам. У альбоме Сяргей не прыдумаў чагосьці новага, а працягнуў і завастрыў рэвалюцыйную лінію самых радыкальных пласцінак «Ляпіса Трубяцкога» накшталт «». Аднак панк-хардкор «Brutto» гучыць яшчэ прасцей і больш прамалінейна, а праграмная аднайменная песня «Brutto» з банджа па меркаванні аглядальніка часопіса наогул гучыць недазваляльна млява і нудна.

Расійскі музычны журналіст праводзіць паралелі манеры выканання песень ўдзельнікамі гурта з выканаўцам «спартыўных прыпевак» Сярогай. У сваім аглядзе ён крытыкуе занадта аднабокі і прымітыўны сэнс песень на тэму здаровага ладу жыцця і ў якасці прыклада прыводзіць пазбаўленую нават ценю іроніі песню «Гири». Музычны аглядальнік задаецца пытаннем, наколькі новы праект Сяргея Міхалка сур’ёзны і ці варта было дзеля яго пачынаць гісторыю з распадам «Ляпіса Трубяцкога». Пытанне застаецца актуальным на працягу праслухоўвання ўсяго альбома і паводле меркавання журналіста не мае адназначнага адказу. У якасці высновы Мажаеў аналізуе альбомныя чарты, якія сустрэлі з’яўленне новага праекту Міхалка з поўнай абыякавасцю.

Выканаўцы Сяргей Міхалок — вакал Віталь Гуркоў — вакал Дзяніс Стурчанка — бас-гітара