Ніко́ла Караба́ціч (, ; нар. 11 красавіка 1984 года, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сербія, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — французскі гандбаліст, ігрок клуба «Пары Сен-Жэрмен». Двухразовы алімпійскі чэмпіён (2008 і 2012), чатырохразовы чэмпіён свету (2009, 2011, 2015 і 2017) і трохразовы чэмпіён Еўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Двойчы прызнаны найлепшым іграком свету (2007 і 2014).
Біяграфія Нікола Карабаціч нарадзіўся ў Нішы ў сям'і харвата і сербкі. Бацька, Бранка Карабаціч, таксама прафесійны гандбалістSVI SMO NAVIJALI ZA NAŠU HRVATSKU, Slobodna Dalmacija, July 21, 2003http://www.glassrpske.com/sport/republika_srpska/Nikola-Karabatic-Zelim-zlato-u-rodnom-Nisu/52535.html http://www.youtube.com/watch?v=Uowbgsk-TaM, гуляў за «Жэлезнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай РадмілайКод куће говоримо само српски, Ilustrovana Politika, January 22, 2009 . Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям'я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнера. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука.
Кар'ера Прафесійная кар'ера Карабаціча пачалася ў 2000 у французскім топ-клубе «Манпелье», з якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 гадах і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабаціч станавіўся чэмпіёнам Германіі ў складзе «Кіля», з якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 годзе. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпелье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэй д'Э», цяпер гуляе ў іспанскай «Барселоне».
У складзе французскай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Еўропы (2006, 2010 і 2014), двойчы — чэмпіёнам свету (2009 і 2011) і Алімпійскіх гульняў (2008 і 2012). На ЧЕ-2004 і ЧЕ-2007 уваходзіў у сімвалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым іграком чэмпіяната.
Спасылкі
Афіцыйная старонка Профіль на старонцы Французскай гандбольнай федэрацыі Профіль на старонцы «Барселоны»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нішы Катэгорыя:Гандбалісты Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па гандболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гандболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Ігракі ГК Барселона Катэгорыя:Ігракі ГК Кіль Катэгорыя:Ігракі ГК Манпелье Катэгорыя:Ігракі ГК Пэй д’Экс Катэгорыя:Ігракі ГК Пары Сен-Жэрмен