CherryVata — беларускі музычны гурт. Выконвае меладычную музыку з выкарыстаннем як жывых інструментаў, так і камп’ютарнага гучання. Гурт працуе пераважна ў рамках такіх жанраў, як acid-jazz, trip-hop і іншых.
Гурт параўноўваюць з «Morcheeba», «Massive Attack», «Groove Armada» і «Sneaker Pimps».
Гісторыя «CherryVata» з’явіліся ў 2003 годзе з дуэта «Diamos Roll & Heinz Troy» (Дзмітрый Літвіновіч і Аляксей Доўнар). Гурт выступае як на невялікіх канцэртах, так і на міжнародных, у тым ліку і джазавых, фестывалях. З 2010 па 2015 год «CherryVata» не выступалі жывым складам, аднавіўшы дзейнасць з прыходам новай вакалісткі. Гурт адзначыўся на фестывалях «Ещё лето — 2006, 2007» (Брэст), «Кубак Лева — 2007» (Львоў), « — 2008, 2009, 2010», «Можно!» 2009 (Мінск, Масква), «Be2gether» 2010 (разам з Русяй) (Літва), «Moscow music week» 2015 (Масква) і іншых.
Сайтам Experty.by альбом «ViaVanilla» быў прызнаны лепшым альбомам 2009 года ў намінацыі «Прыз народных экспертаў».
«CherryVata» запісалі музычнае суправаджэнне для спектакля «Женитьба Бальзаминова» ў пастаноўцы Магілёўскага драматычнага тэатра. Два трэкі гурта ўвайшлі ў саўндтрэк да фільма «Жестокость» з Рэнатай Літвінавай, таксама гурт запісаў саўндтрэк для серыяла «Тихий Дон» і для фільма «Бобруйск-Дакар».
У канцы 2015 года разам з гуртом «Vuraj» «CherryVata» запісалі калядную песню на палескім дыялекце беларускай мовы «Шчодры вэчор».
Склад Дзмітрый Літвіновіч — заснавальнік, аранжыроўка, клавішныя, камп’ютарныя эфекты. Аляксей Доўнар — заснавальнік, гітара. Павел Горбач — ударныя. Фёдар Малікін — саксафон. Кацярына Штырц — спеў.
Дыскаграфія «Intro Jagody», максі-сінгл, Gismo Lab records, 2004 «Natural Selection Volume One», «Natural Selection Volume Three», зборнікі, Shum records, 2004, 2005 «Где!?», альбом, West Records, 2006 Various Artists «Dub Around volume two», зборнік, Shum records, 2006 Альбом рэміксаў «Город в квадрате», West Records, 2008, (у запісе альбома прыймалі ўдзел «J:морс», «Без Билета» і ) «ViaVanilla», альбом, GO-Records/Ezhevika, 2009 «Infinity», міні-альбом, Ezhevika, 2016 «Daybreak», альбом, 2017
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка гурта на Last.fm Лазаревич К. Летом даже «Тролли» поют… о любви // Камсамольская праўда Мартов С. Что новенького от белорусских исполнителей предлагают музыкальные магазины // Комсомольская правда Примака А. Пропуская CHERRYVATA, опаздываешь на всю весну // Музыкальная газета
Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Джазавыя калектывы Беларусі