Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі () — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, бібліяфіл. Паводле іншых звестак, Зыгмунт Чаховіч паходзіў з маёнтка Краснова Свянцянскага павета.
Біяграфія
Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.
Сын Бярнарда Чаховіча, завілейскага падкаморага, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і Юзэфы з Мірскіх.Драўніцкі Янка, КАМАІ — РАДЗІМА БРАНІСЛАВА РУТКОЎСКАГА // Куфэрак Віленшчыны
У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, з адзнакай скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт на камеральным аддзяленні.
На павятовым сойміку ў Свянцянах у1861 годзе землеўласнікі аднагалосна прынялі праект заснавання публічнай бібліятэкі. Зыгмунт Чаховіч ахвяруе 150 кніг з мэтай, каб пасля прачытання змяніць іх на іншыяЯкубянец-Чаркоўска Я. Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце. — «Сумежжа», Паставы, 2013. -С.10..
У 1862—1863 — член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі — займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Зыгмунт Чаховіч не верыў ні ў які кірунак або ў заснаваную на праграме працу; пакідаў гэта на волю сляпога выпадкуСведчанні сучаснікаў і гісторыкаў:Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, — розныя элементы не прыйдуць да згоды.
Арыштаваны 31 ліпеня 1863. Выданы шпіёнам-яўрэем, быў пасля арышту прыгавораны спачатку да расстрэлу. У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, прасіў у віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду. Кару змянілі на 10 гадоў катаргі. Аднак Мураўёў лічыў гэту кару замягкай і падвысіў да 12 гадоў цяжкіх работ. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі вернападданніцкі адрас не падпісаў. Катаргу адбываў у Нерчынскіх рудніках.
Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды Вілейскага павета (цяпер Лагойскі раён), бо радавое гняздо Сурвілішкі царскія ўлады перадалі генералу МаўрысуДраўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.16-24. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863—1864, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.
Па словах Якуба Гейштара, які добра ведаў Зыгмунта, Чаховіч быў «высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых перакананняў, лёгка даваў сабой кіраваць». Як пісаў Купала, Чаховіч быў «ідэаліст і летуценнік»Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003 / ст. 268.
Памёр . Пахаваны на старых могілках у Радашковічах (магіла не адшуканая).
У культуры і мастацтве Сябар Чаховіча, паэт Ежы Ляскарыс, прысвяціў яму адзін са сваіх вершаў «Д-а З.[ыгмунта] Ч.[аховіча]».
Асоба Зыгмунта Чаховіча натхніла класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п’есе «Калыска чатырох чараўніц», у якой паказаны вялікі ўплыў З. Чаховіча на фарміраванне светапогляду Янкі КупалыШыпшына. Сям’я ў Валкалацкім касцёле ажаніўся з Анэляй з Арамовічаў (24 красавіка 1841 — 21 сакавіка 1902), дачкой Францішка і Эстэлі з ПетразалінаўЗапіс пра шлюб, з якой меў сыноў: Мечыслаў (Мечыслаў-Інакенцій-Юзаф) Зыгмунтавіч Чаховіч (пам. 1902), маёнтак Бясяды, член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі з 1888 годаАдреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.. Вітольд-Марцэл-Сатурнін.
Жонка таксама пахаваная на каталіцкіх могілках у Радашковічах, захаваўся надмагільны помнік са скульптурнай выявай Дзевы Марыі.
Літаратура Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў. Киселев Г. Бесядские пути-дороги // Неман. 1984. № 3; Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 378, 654. Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9. Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok] 2002, ss. 94-95.
Літаратура
Спасылкі Алфавитный список лиц, осужденных за участие в восстании 1863—1864 гг. на лишение прав состояния, конфискацию имущества и ссылку. 1 октября 1864 г. Печатный документ.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Зыгмунт Катэгорыя:Памерлі ў Лагойскім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір