Да́ўгаўпілс (), раней Дзвінск, Дынабу́рг — горад у Латвіі, на рацэ Даўгава (Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі).

Гісторыя Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства.

Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Быў цэнтрам Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства. Пасля Лівонскай вайны, згодна з «Інфлянцкай канстытуцыяй», якую падпісаў Стэфан Баторый, акруга ўвайшла ў Цэсіскі прэзідыят, які ў 1598 годзе быў перайменаваны ў Вендэнскае ваяводства. У 1582 годзе Дынабург атрымаў Магдэбургскае права.

Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года Дынабург застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў цэнтрам староства, а пазней стаў галоўным горадам Інфлянцкага ваяводства.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.

З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.

Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. «Замак на Даўгаве»).

Насельніцтва

Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі. Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.

1799 — 1603 чал., у тым ліку 1262 ваенных расійскага гарнізону, 15 духоўнага стану.Дзьвінск // 1880 — 52 173 чал. (28 985 мужчын і 23 188 жанчын), з іх паводле стану — купцоў 553, мяшчан 34 723, ваенных 9679, жонак і дачок ваенных 1952, замежны падданых 748, ганаровых грамадзян 209, сялян 323, асабоўцаў 856, шляхты 631, праваслаўнага духавенства 19, каталіцкіх ксяндзоў 3, пратэстанцкіх святароў 1, святароў-стараабрадцаў 2, юдаісцкіх рабінаў 16, іншых 439; паводле вызнання — 10 799 праваслаўных, 10 320 каталікоў, 6245 пратэстантаў, 1135 стараабрадцаў, сектантаў 4500, юдаістаў 19 163, караімаў 7, магаметан 4.Dyneburg // S. 254 1892 — 73 177 чал., у тым ліку 10 511 праваслаўных, 24 580 каталікоў, 5447 пратэстантаў, 3385 стараабрадцаў, 29 191 юдаістаў.Двинск // 1913 — 112 848 чал.Экскурс у гісторыю горада Дзвінска 2006 — 108 260 чал., з іх паводле нацыянальнасці: рускія — 53,96 % (58 414), латышы — 17,3 % (18 725), палякі — 14,9 % (16 126), беларусы — 8,22 % (8897), украінцы — 2,23 % (2417), літоўцы — 0,96 % (1041), яўрэі — 0,45 % (492), эстонцы — 0,03 % (30), іншыя — 1,96 % (2118).

Эканоміка ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Адукацыя і навука Даўгаўпілс з’яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.

У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў: Даўгаўпілскі ўніверсітэт філіял Латвійскага ўніверсітэта філіял Рыжскага тэхнічнага універсітэта філіял Балтыйскай міжнароднай акадэміі філіял Інстытута транспарту і сувязі філіял Інстытута аэранавігацыі філіял Вышэйшай школы псіхалогіі філіял Вышэйшай школы сацыяльных тэхналогій філіял Вышэйшай школы эканомікі і дзелавога адміністравання

У 1948—1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.

Славутасці Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Касцёл Святога Іуды Тадэвуша Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах Даўгаўпілская сінагога Царква Марціна Лютэра (Даўгаўпілс)

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Кастусь Александровіч — беларускі грамадскі дзеяч, акцёр і рэжысёр Віталь Быкаў (1941—2021) — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Кастусь Езавітаў (1893—1946) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог Яўген Міхайлавіч Ладноў (1880—1932) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Арык Круп (1937—1971) — савецкі бард Саламон Міхоэлс (1890—1948) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Марк Ротка (1903—1970) — амерыканскі мастак. Альфрэд Рубікс (нар. 1935) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фалькларыст, этнограф, педагог. У 1925—1932 дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі Аляксандр Барысавіч Столпер (1907—1979) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, Народны артыст СССР (1977). Вальдэмар Станіслававіч Цірш (нар. 1949) — беларускі архітэктар. У горадзе пахаваныя беларускія педагог і грамадскі дзеяч Аляксей Барткевіч (1906—1991), грамадскі дзеяч і рэжысёр Язэп Камаржынскі (1899—1965).

Места на старых фатаздымках

Гл. таксама Даўгаўпілскі трамвай Дзвінская беларуская гімназія

Крыніцы

Літаратура Дзвінск //

Dyneburg // S. 251 Manteuffel, G. Dyneburg / Gustaw Manteuffel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / wydany przez pod red. F. Sulimierskiego, B. Chlebowskiego, W. Walewskiego. T. 2. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1975. — , 927, XVI, s.: err. — S. 251—254.

Спасылкі

Беларускі Дзвінск // Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2007 Афіцыйны сайт Трамваі ў Даўгаўпілсе

Катэгорыя:Пераназваныя населеныя пункты Катэгорыя:Гарады на Дзвіне Катэгорыя:Гарады рэспубліканскага значэння Латвіі