Паказчык пераламлення (абсалютны паказчык пераламлення) рэчыва — велічыня, роўная адносінам фазавых скорасцей святла (электрамагнітных хваль) у вакууме і ў дадзеным асяроддзі . Таксама пра паказчык пераламлення гавораць і для любых іншых хваль, напрыклад, гукавых.
Апісанне Паказчык пераламлення вызначаецца як адносіна сінуса вугла падзення к сінусу вугла пераламлення і залежыць ад частаты электрамагнітных хваль ад нізкіх частот да аптычных і далей, а таксама можа яшчэ болей рэзка змяняцца ў вызначаных абласцях частотнай шкалы. Звычайна маецца на ўвазе аптычны дыяпазон ці дыяпазон, прадугледжаны кантэкстам.
Паказчык пераламлення можна выразіць як корань са здабытку магнітнай і дыэлектрычнай пранікальнасцей рэчыва:
У паглынаючых рэчывах дыэлектрычная пранікальнасць утрымвае ўяўную кампаненту , таму паказчык пераламлення робіцца камплексным: .
У вобласці аптычных частот, дзе , рэчаісная частка паказчыка пераламлення апісвае пераламленне, а ўяўная частка — паглынанне.
Прамень, які падае з вакууму на паверхню нейкага рэчыва, праламляецца мацней за падаючы на яе з другога рэчыва; паказчык пераламлення рэчыва, адпаведны праменю, падаючаму на яе з вакууму, называецца абсалютным паказчыкам пераламлення ці проста паказчыкам пераламлення; гэта і ёсць паказчык пераламлення, вызначэнне якога дадзена ў пачатку артыкула. Абсалютны паказчык пераламлення ўсякага газу, у тым ліку і паветра, пры звычайных умовах мала адрозніваецца ад адзінкі, таму прыблізна абсалютны паказчык пераламлення рэчыва можна вызначыць па яго паказчыку пераламлення адносна паветра.
Для вымярэння паказчыка пераламлення выкарыстоўваюць ручныя і аўтаматычныя рэфрактометры.
Прыклады Паказчыкі пераламлення некаторых асяроддзяў прыведзены ў табліцы.
Паказчыкі праламления для даўжыні хвалі 589,3 нм +Тып асяроддзяАсяроддзеТэмпература, °СЗначэннеКрышталіLiF201,3920NaCl201,5442KCl201,4870KBr201,5552Аптычнае шклоЛК3 (Лёгкі крон)201,4874К8 (Крон)201,5163ТК4 (Цяжкі крон)201,6111СТК9 (Звышцяжкі крон)201,7424Ф1 (Флінт)201,6128ТФ10 (Цяжкі флінт)201,8060СТФ3 (Звышцяжкі флінт)202,1862Каштоўныя камяніАлмаз белы -2,417Берыл -1,571—1,599Ізумруд -1,588—1,595Сапфір белы -1,768—1,771Сапфір зялёны -1,770—1,779ВадкасціВада дыстыляваная201,3330Бензол20—251,5014Гліцэрына20—251,4730Кіслата серная20—251,4290Кіслата саляная20—251,2540Алей анісавы20—251,560Алей сланечнікавы20—251,470Алей алівавы20—251,467Спірт этылавы20—251,3612
Зноскі
Катэгорыя:Фізічныя велічыні Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Безразмерныя параметры