Во́йса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 4 кіламетры на паўночным усходзе ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 4,88 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 3,75 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Аб’ём вады 14,16 млн м³. Плошча вадазбору 249 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны высокія, абразійныя, на поўначы і захадзе спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія вельмі звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтральны плёс з плоскім дном і паўночны, заходні і паўднёвы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай плошчай 0,11 км². Найбольшыя глыбіні ў паўднёвым плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеем. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 метраў да глыбіні 2—4 метры.
Войса злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш.
На паўночным беразе возера стаіць вёска Зарэчча.
Літаратура
Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Возера Войса на Вікімапіі
Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі