Барабан (імаверна, слова цюркскага паходжання) — музычны інструмент з сямейства ўдарных.
Распаўсюджаны ў большасці народаў, выкарыстоўваецца ў складзе многіх музычных ансамбляў. выканаўца на барабане — барабаншчык.
Тыповым прадстаўніком з’яўляецца мембранны барабан, які складаецца з пустога корпуса-рэзанатара вызначанай формы або рамы, на якую нацягнута скураная або пластыкавая мембрана. Яе нацяжэннем рэгулюецца адносная вышыня гуку. Корпус барабана вырабляецца з дрэва, металу (сталі, латуні), акрылавага пластыка або нават гліны.
Гук здабываюць ударам па мембране драўлянай выбівачкай з мяккім наканечнікам, палачкай, шчоткамі, рукамі, а часам і трэннем. Для выкарыстання некалькіх інструментаў адначасова барабаны збіраюцца ва ўдарную ўстаноўку.
Барабаны іншых канструкцый — стальны барабан, шчылінны барабан — не маюць мембран і адносяцца да ідыяфонаў.
Гісторыя
Пры раскопках у Месапатаміі былі знойдзены адны з самых старажытных ударных інструментаў, зробленыя ў выглядзе маленькіх цыліндраў, паходжанне якіх датуецца шостым тысячагоддзем да нашай эры, да гэтага ж часу адносяць і наскальныя малюнкі ў пячорах Паўднёвай Амерыкі. Узрост знойдзенага ў Маравіі барабана датуецца пятым тысячагоддзем да н.э., у Старажытным Егіпце барабаны ўзніклі за 4 тыс. гадоў да н.э. Вядома аб існаванні барабанаў у старажытным Шумеры (каля 3 тыс. гадоў да н.э.). Аб працяглай гісторыі развіцця інструмента сведчыць і вялікая разнастайнасць яго відаў у нашы дні.
З самых старажытных часоў барабан выкарыстоўваўся як сігнальны інструмент, а таксама для суправаджэння рытуальных танцаў, рэлігійных абрадаў, ваенных шэсцяў і дзеянняў, такіх, дзе была б неабходнасць выконваць рытм, напрыклад, ісці, бегчы, цягнуць, веславаць ці біць зладжана. Да прыкладу, яшчэ ў старажытных грэкаў і рымлян барабан тымпан (), папярэднік сучасных літаўр, выкарыстоўваўся ў культах Кібелы і Вакха, а таксама ў войску і на вяслярным флоце. І гэтак далей, напрыклад, у XVI стагоддзі барабаны выкарыстоўваліся ў Брытанскай арміі ў пяхоце, у і кавалерыі. У часы Генрыха VIII у кожнай роце ад 100 чалавек было двое барабаншчыкаў. У XVII стагоддзі асноўнымі сігналамі барабаншчыкаў былі «Увага», «Гатоўнасць», «Марш», «Атака», «Адступіць»Drum — артыкул Drum у Encyclopædia Britannica, Eleventh ed., 1910—1911..
У XX стагоддзі адбыліся два значныя ўдасканаленні барабанаў. У 1920-1940-х гадах кампанія Gretsch вырабляла карпусы барабанаў па тэхналогіі шматслаёвага расслаення дрэва, гэты спосаб выкарыстоўваецца і сёння. Каля 1956 года Эвансам Марыанам на замену скураным мембранам былі вынайдзены пластыкавыя. Яны больш устойлівыя да вільготнасці і лепш захоўваюць настройку.
Тыпы барабанаў
У сучасны аркестр могуць уваходзіць наступныя барабаны — CD-ROM.:
Вялікі барабан (турэцкі барабан) — двухбаковы, радзей аднабаковы. На ім граюць масіўнай выбівачкай з мяккім наканечнікам; гук яго — моцны, глухі і нізкі. Акрамя выбівачкі, часам выкарыстоўваюць палачкі і інш. Галоўнае прызначэнне вялікага барабана — адзінкавыя ўдары (ад pianissimo да падобнага грамавым разрадам fortissimo). Еўрапейскімі кампазітарамі вялікі барабан спачатку ўжываўся ў ваенным аркестры; з пачатку XVIII стагоддзя — у оперным. Папярэднік вялікага — турэцкі барабан, які прымяняўся ў «Янычарскай музыцы». Вялікі барабан часцяком выкарыстоўваецца для яе імітацыі. Бас-барабан мае памер трохі меншы, чым вялікі (канцэртны) барабан — 20-22" (50-56 см). Уваходзіць ва ўдарную ўстаноўку, на ім граюць нагамі з дапамогай педалі.
Малы барабан — з дзвюма мембранамі, нацягнутымі на нізкі цыліндр. Уздоўж ніжняй мембраны нацягнутыя струны (ад 10 да 34 у залежнасці ад прымянення), якія надаюць гуку сухое раз’юшанае, працяжна-бразгочае адценне. Пры адключэнні струн спецыяльным рычажком гэты характэрны трэск знікае. Ігра заснавана на рудыменце: дроб, хуткае трэмала. Граюць на ім дзвюма драўлянымі палачкамі з патаўшчэннямі на канцах. Прымяняюцца таксама ўдары па вобадзе (рымшот), іншыя прыёмы (напрыклад, бласт-біт, gravity roll, характэрныя для экстрэмальных стыляў музыкі, або кручэнне палачак у маршавых аркестрах). Выкарыстоўваюць набор малых барабанаў розных памераў, пры ігры — ставяць на падстаўкі, у маршавым аркестры — носяць на рамяні або спецыяльнай раме на ўзроўні пояса. У оперны і сімфанічны аркестр малы барабан уведзены ў XIX стагоддзі; часта выкарыстоўваецца ў ваенных сцэнах. Сёння — вядучы інструмент рытмічнай групы джаза.
Том-том (не блытаць з там-тамам (гонг)) — цыліндрычны барабан без струн. Ён паходзіць ад карэнных амерыканскіх ці азіяцкіх народаў, выкарыстоўваўся першабытнікамі для ваенных, рэлігійных мэтаў. Вырабляўся з полых ствалоў дрэў і шкуры жывёл. З пачатку XX стагоддзя тым-тым уваходзіць ва ўдарную ўстаноўку (ад 2 да 4 і больш штук).
Літаўры — сістэма (ад двух да сямі і больш) медных катлоў, на якія нацягнута мембрана. Маюць вызначаную вышыню гучання, якая рэгулюецца падчас ігры. Яны сталі вядомыя ў XV стагоддзі, у склад аркестра ўвайшлі пазней. Акрамя аркестра, папярэднікі літаўраў — накры выкарыстоўваліся ў кавалерыі, для кіравання парадкам.
Барабаны розных краін
Барабаны вядомыя ва ўсіх краінах і ва ўсе часы. Народныя барабаны простыя ў вырабе і не патрабуюць асаблівых навыкаў для ігры, таму існуюць сотні іх разнавіднасцей. Фальклорная музыка ў вышэйшай ступені меладычная і рытмічна, барабаны — неад’емная яе частка.
У краінах Афрыкі ігра на барабанах — важная частка большасці рэлігійных і свецкіх цырымоній. Ігра на барабанах мае даўнія культурныя традыцыі. Акрамя таго, барабаны шырока выкарыстоўваюцца для перадачы паведамленняў — напрыклад, мова ёруба з’яўляецца танальнай, для перадачы простага ліста можа быць дастаткова трох розных тонаў барабана і пераходаў паміж імі. Сярод барабанаў Афрыкі — ашыко, кпанлога, джэмбэ, бата і мноства іншых.
У Лацінскую Амерыку барабаны былі прывезены з Афрыкі чарнаскурымі рабамі, і з’явіліся атабаке, куіка, конга і іншыя. Да барабанаў, якія паходзяць ад еўрапейскіх, можна аднесці пандэйру. У Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы таксама вядомыя барабаны з суцэльнага кавалка дрэва, як тэпанацтль. На Кубе былі вынайдзены тымбалес.
На востраве Балі і Інданезіі народная музыка прадстаўлена аркестрам гамелан. У ім выкарыстоўваецца барабан гендангMusical instruments of Malaysia, таксама выкарыстоўваюцца патэ ў Самоа, лалі ў Фіджы.
Барабаны Японіі носяць агульную назву «тайка», яны дзеляцца на 2 вялікія групы: бë-дайка (byou-daiko), у якога мембрана жорстка замацавана цвікамі без магчымасці налады, і сіме-дайка (shime-daiko), якія можна наладзіць пры дапамозе шнуроў ці вінтоў. Гэтыя барабаны выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай музыцы гагаку з VII стагоддзя, а таксама будысцкіх і сінтаісцкіх цырымоніяхTaiko Resource: Taiko Overview and History .
У Кітаі барабаны, верагодна, пайшлі ад туркестанскіх і тыбецкіх інструментаў. Сярод іх — баньгу, пайгу і іншыя.
Да барабанаў, выкарыстоўваным у музыцы Індыі, адносяца табла і мрыданга.
У Каўказскім рэгіёне ўдарныя інструменты таксама шырока распаўсюджаныя. Пад некалькімі назвамі вядомы выгляд бубна са скуры асятроў з колцамі — даф (дэф, гавал). У народнай музыцы Арменіі і Азербайджана выкарыстоўваюць барабаны дхол і розныя разнавіднасці нагарыНагара — статья в музыкальном словаре. У Турцыі з’явіўся і далей распаўсюдзіўся пад рознымі назвамі (думбек, тарабука, дарбук) барабан у форме кубка дарбука.
Класіфікацыя па форме барабана Акрамя таго, барабаны можна класіфікаваць па формеШкола этнических барабанов ETHNOBEAT — инструменты :
Рамачныя У форме кубка Цыліндрычныя Катлападобныя У форме «пясочнага гадзінніка» У форме конуса
Аудыёпрыклады Апісанне Аудио (Ogg Vorbis) Апісанне Аудио (Ogg Vorbis)Не заглушаны малы барабан Заглушаны малы барабан Удар у вобад Заглушаны бас-барабан Навесны том 8 дзюймаў Навесно том 12 дзюймаў Напольны том-том Фрыкцыйны барабан Куіка Рытм на джэмбэ Звучанее афрыканскага джун-джуна Тыповы рокавы біт з хай-хэтамТыповы рокавы біт з райд-талеркай </small>
Выраб Вырабам барабанаў займаюцца фірмы рознага ўзроўню. Невялікія фірмы з дзясятка чалавек прапануюць эксклюзіўныя інструменты, зробленыя ўручную. Буйныя кампаніі, вядомыя па ўсім свеце, вырабляюць не толькі ўдарныя, але і іншыя музычныя інструменты.
Для вырабу барабанаў могуць быць выкарыстаны розныя віды матэрыялаў: метал (сталь, бронза), бамбук, пластык. Пераважная большасць барабанаў зроблена з дрэва: клён, бяроза, дуб, ліпа, ясень, чырвонае дрэва, з суцэльнага кавалка або злепленай у некалькі слаёў фанеры. Некаторыя вытворцы камбінуюць некалькі відаў дрэва для вырабу аднаго рэзанатара, што дазваляе атрымліваць лепшае суадносіны кошт/якасць. На гук барабана ў большай ступені ўплывае шчыльнасць драўніны і таўшчыня сценак абечак.
Акрамя матэрыялу кадушкі, таксама значны ўплыў мае якасць і вугал нарэзкі абзы, якая датыкаецца з мембранай інструмента.
Пасля падрыхтоўкі абечак на яе мацуюць фурнітуру — прыстасаванні для мацавання і нацяжэння мембраны. Замкі для закруткі нітаў, мацавання і адтуліны змяняюць гучанне ў горшы бок, таму шматлікія вытворцы прапануюць розныя варыянты сістэмы мацавання (напрыклад, RIMS), якія захоўваюць цэласнасць кадушкі.
Выраб некаторых барабанаў і бубнаў для рэлігійных мэтаў можа суправаджацца рознымі рытуаламі ініцыяцыі, укладвання «душы» ў інструмент, і іншымі падобнымі дзеянняміБата — afrocuba.ru .
Налада барабанаў
Налада барабана — складаны працэс, якому прысвечана шмат артыкулаўБиблия по настройке ударной установки :: drumspeech.comНастройка барабанов by Gene Okamoto . Барабаны могуць быць падзеленыя па гукавышынныя, якія маюць пэўную вышыню гучання (літаўры, рататом), і інструменты з нявызначанай вышынёй гучання (малы барабан, том-том і г. д.). Налада тычыцца і тых, і іншых інструментаў.
Асноўнай мэтай налады з’яўляецца збавенне ад залішніх абертонаў. Барабан, які «ў ладзе з самім сабой», раўнамерна нацягнуты, мае выразны гук, яснае, шырокае, адкрытае гучанне.
Мембрана барабана можа мацавацца да абячайкі (корпусу) і рэгуліравацца альбо з дапамогай сучасных металічных абручоў і нітаў, альбо сістэмай вяровак або рамянёў. Жорсткае мацаванне з дапамогай цвікоў (як у бё-тайко) пазбаўляе барабан магчымасці налады.
Сучасныя вытворцы выпускаюць мноства мадыфікацый мембран (з рознай вагой, таўшчынёй, двухслаёвыя і г. д.) Усе яны па-рознаму ўплываюць на гучанне інструментаБАРАБАННЫЕ МЕМБРАНЫ («ПЛАСТИКИ») by Gene Okamoto .
Калі мембран дзве, адна з іх можа быць танчэйшай і прызначацца не для ўдару, а толькі для павелічэння рэзананса. Адносная налада ўдарнай і рэзананснай мембраны ўплывае на гучанне барабана: калі рэзанансная настроена вышэй за ўдарную, працягласць гучання (сустэйн) павялічваецца. На малым барабане вялікае значэнне таксама мае налада падструнніка (пружын, якія надаюць характэрнае гучанне інструмента)Библия по настройке ударной установки [Scott Johnson] часть 4 :: drumspeech.com.
Барабаны, у якіх выкарыстоўваюцца скураныя мембраны, можна наладзіць, нагрэўшы скуру (нацяжэнне) або апырскаўшы вадой (паслабленне).
Выкарыстанне барабанаў
Барабаны могуць быць выкарыстаны як у складзе рытм-групы, так і ў якасці саліруючага інструмента. Розныя барабаны ўваходзяць у склад ансамбляў, у тым ліку такіх, што складаюцца выключна з ударных інструментаў. Яны забяспечваюць неабходны інструментальны каларыт і дынаміку, а таксама пашыраюць кола рытмічных і ўдарных эфектаўБарабан — статья в онлайн-энциклопедии Кругосвет .
На барабанах можна граць, удараючы далонню або палачкамі, вырабленымі з драўніны або сінтэтычных матэрыялаўdrumlessons.ru — уроки барабанов, статьи о искусстве игры на ўдарных .
Ігра далонямі патрабуе ўмелага чаргавання факусоўкі і рассейвання сілы ўдару рукой, для высокага і нізкага гуку неабходна напружанне, для плескачоў — расслабленне пэндзля. Выкарыстоўваецца і ігра пальцамі з выкарыстаннем перакатаў, трэння мембраны, пстрычак і да т. п.Основы игры на конгах.
Пры выкарыстанні палачак, у залежнасці ад сітуацыі і ўласных пераваг барабаншчык можа прымяняць розныя хапіла палачак, і розныя тэхнікі нанясення ўдаруВиды захватов палочек :: drumspeech.com.