Яўген Сяргеевіч Шатохін () — беларускі мастак, педагог, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1947 года ў Пінску.
У 1958—1962 гадах займаўся маляваннем у выяўленчай студыі Дома піянераў г. Пінска.
Пасля васьмі класаў з’ехаў у Бранск, паступіў у рамеснае вучылішча і вучыўся ў вячэрняй школе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Арлоўскім педагагічным інстытуце (на мастацка-графічным факультэце, але не закончыў) і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце, які закончыў у 1973 годзе.
У 1970-1980-я гады жыў і працаваў у Валагодскай і Архангельскай абласцях РСФСР.
У 1987 годзе вярнуўся ў Пінск, арганізаваў у 1988 годзе Пінскую дзіцячую школу выяўленчага мастацтва, якой кіраваў да 1997 года.
У 1990—1999 гадах — дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту.
З пачатку 1990-х гадоў — член сейма КХП-БНФ.
У 1992 годзе — стыпендыят майстэрні «Альтэна» ў Альтэне (Германія).
У 1999 годзе трапіў пад судовы пераслед уладай за палітычную дзейнасць.
Член Саюза мастакоў СССР з 1982 года. У 1989—1991 гадах і 2004 годзе — член Праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Уваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня». У 2010 годзе абраны ў кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў.
Памёр 22 студзеня 2012 года. Пахаваны ў Пінску.
Творчасць З 1972 года удзельнічаў ва ўсесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставах (акварэль, малюнак, афорт, літаграфія).
Цыкл «Па Беламор’і» (малюнак, літаграфія, лінарыт, 1977—1981 г.г.);
Нізкі: «Паўночная вёска» (літаграфія, 1972), «Засваенне Поўначы» (Літаграфія, 1973), «Час палёту» (літаграфія, 1981), «Паўночнае надвор’е» (малюнак, 1984), «Была вайна…» (афорт, 1984), «Суханскія навальніцы» (малюнак, 1985), «Блізкасць космасу» (афорт, 1985), «Спатканне з восенню» (малюнак, 1986), «Вяртанне дамоў» (малюнак, 1988), «Краявіды чыстай зоны» (малюнак, 1989), «У Паўночнай Францыі» (акварэль, 1992—2001), «Блакітны бераг у Правансе» (малюнак, 1997), «Мой горад» (акварэль, 1997—1998), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча» (малюнак, 1999), «Гарбузовая восень» (малюнак, 1999), «Палескія вандроўкі» (малюнак, 1998—2001), «Неба і зямля Фердынанда Рушчыца» (малюнак, 2000), «Маўклівыя сведкі. Прысвячаецца 80 угодкам Слуцкага Збройнага Чыну» (малюнак, 2000), «Парыжскія масты» (малюнак, 2001), «Я нарадзіўся тут…» (малюнак, 2001), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча-II» (малюнак, 2001), «На сваёй зямлі» (малюнак, 2002 ), «Grand guerre. Памяць» (малюнак, 2002), «Peronne — ville sur Somme» (афорт, 2003), «Chemin de memoir» (афорт, 2003), «Землякі Васіля Быкава» (малюнак, 2004), «Цішыня ў Бычках» (малюнак, 2004), «Прыпяцкія сюжеты. Прысвячаецца У. Караткевічу» (малюнак, 2005), «На шляху памяці» (акварэль, 2005), «Вушацкія аўтографы» (малюнак, 2006), «Янаўскія росы» (малюнак, 2006), «Па слядох Напалеона Орды» (малюнак, 2006), «Першы снег у Валодзькаве» (малюнак, 2007).
Месцазнаходжанне твораў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (Мінск), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музей Беларускага мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША), Гісторыка-культурны музей-запаведнік (Заслаўе), Музей Беларускага Палесся (Пінск), Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (Брэст), Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (Полацк), Мастацкая галерэя Ады Райчонак (в. Германавічы, Віцебская вобласць), Галерэя імя Н. Орды (в. Варацэвічы, Брэсцкая вобласць), Фонд Міністэрства культуры Расіі (Масква), Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Вялікі Усцюг» (Расія), Фонд Саюзу мастакоў Украіны (Кіеў), Яхтверф у Берліне (Германія), Музей у Санары-сюр-Мэр (Францыя), Гарадскі музей Альфрэда Данікура ў Пероне (Францыя), Мэрыя Перона (Францыя). У прыватных зборах Вялікабрытаніі, Бельгіі, Ірландыі, Фінляндыі, Германіі, Францыі, Паўднёвай Афрыкі, Егіпта, ЗША, Расіі.
Творы Палац Сапегаў Маўклівыя сведкі Па-над Прыпяццю Дарога на Брэст Марочыўшчына Крыж у Церабні У маім горадзе Сакавік у Пінску Светлая восень Масток у Кудрычах У Вуйвічах На сваёй зямлі Мой горад Могілкі ў Ліплянах Кастрычнік на Ясельдзе
Узнагароды Ганаровая грамата Саюзу мастакоў РСФСР (1985); медаль Conseiller General a Corbie (Францыя) (1993); прыз Соnsieller General a Peronne (Францыя) (1997); прыз Нацыянальнай Асамблеі (Францыя) (2002); прыз Соnsieller General a Peronne (Францыя) (2003); ганаровы грамадзянін горада Альбер (Францыя) (2003); медаль горада Перон (Францыя) (2004); медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2004); медаль і спецыяльны дыплом на выставе «L’art du Tamp» у Рыбмон-сюр-Анкры (Францыя) (2008).
Памяць У 2017 годзе ў Пінску ўлады адмовіліся на афіцыйным узроўні адзначаць 70-годдзе Яўгена Шатохіна. У маі 2018 года Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» прапанавала ўладам Пінска і мясцоваму Савету дэпутатаў надаць імя Яўгена Шатохіна гарадской мастацкай школе. Ініцыятыва не атрымала падтрымку чыноўнікаў.
Крыніцы
Спасылкі Сайт Яўгена Шатохіна Артыкул Змітра Кісяля: Яўген ШАТОХІН: «Мае мастацтва будзе жыць…» Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі. Новыя творы беларускага мастака Яўгена Шатохіна Беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН. Мастак Яўген Шатохін: Можа, упершыню за шмат гадоў атрымалася настолькі пранізліва беларуская выстаўка Віртуальны Брэст. Яўген Шатохін: мастак-містык з Берасцейшчыны Артыкул Змітра Кісяля: Крокамі Яўгена Шатохіна Інтэрв’ю Яўгена Шатохіна са Змітром Кісялём
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў