Фердынанд I Кобург (; ; 26 лютага 1861, Вена, Аўстра-Венгрыя — 8 верасня 1948, Кобург, акупаваная саюзнікамі Германія) — князь і цар Балгарыі (1887—1918) нямецкага паходжання. Афіцэр каралеўскай вугорскага войска.

Біяграфія Сын прынца Аўгуста Саксен-Кобург-Гота. Князь (1887—1908), цар (1908—18) Балгарыі, дзе стаў заснавальнікам дынастыі Саксен-Кобург-Гота.

Садзейнічаў узмацненню германскага ўплыву ў Балгарыі развязванню 2-й балканскай вайны (1912—13), уцягванню краіны ў 1-ю сусветную вайну на баку аўстра-германскага блока (з кастрычніка 1915). Ваенныя паражэнні і Уладайскае паўстанне каля 30 тыс. салдат (задушана германскімі войскамі) прымусілі яго 3 кастрычніка 1918 года перадаць прастол сыну Барысу III і эмігрыраваць у Германію.

Вядомы таксама як батанік, энтамолаг і філатэліст.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Цары балгарскія Катэгорыя:Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Балгарыя)