Пётр Апанасавіч Бузук (псеўданім і крыптанімы: П.Росіч; П. Б.; П. Р.; П.Р-ч; Р-ч; , в. Шарпены Бендэрскага павета — , г. Волагда, НКВД) — лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, празаік, педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы (1904—1910), потым на гісторыка-філалагічным факультэце Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе (скончыў у 1916), выкладаў у гэтым універсітэце рускую мову. Прадстаўнік расійскай параўнаўча-гістарычнай школы мовазнаўства. Вучань , аднаго з вядучых прадстаўнікоў адэскай мовазнаўчай школы. З 1920 дацэнт Наварасійскага ўніверсітэта. З 1924 — доктар філалагічных навук. Па запрашэнні рэктара БДУ У. Пічэты з восені 1925 працаваў у Мінску. У 1926 перайшоў у Інбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагічнай камісіі.

Арыштаваны ДПУ БССР 6 жніўня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі», праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПІ. Як дырэктар Інстытут мовазнаўства, кіраваў працай па падрыхтоўцы праекту граматычнай рэформы 1933 года.

Зноў арыштаваны 9 лютага 1934. Па пастанове «тройкі» пры ДПУ БССР ад 3 кастрычніка 1934 высланы ў Волагду тэрмінам на 3 гады. У 1934—1935 працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў . Пасля сканчэння тэрміну высылкі зноў арыштаваны 15 ліпеня 1937. Прысуджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 26 кастрычніка 1956; па другім — 31 студзеня 1956; цалкам рэабілітаваны 1 чэрвеня 1988.

Навуковая і творчая дзейнасць

Вывучаў праблемы праславянскай мовы, праблемы ўтварэння асобных моўных груп эпохі праславянскага адзінства, пытанні агульнага і параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытанні беларускай лінгвістычнай геаграфіі. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа беларускай мовы «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі. Ч.1. Фонэтыка і марфалёгія. Вып. 1-ы. Гаворкі Цэнтральнае і Ўсходняе Беларусі і суседніх мясцовасцей Украіны і Вялікарусіі ў першай чвэрці XX в.» (1928); атлас быў першай такой працай для ўсходнеславянскіх моў, а па сутнасці, і для славянскіх моў наогул, а з п. гл. метадалогіі — фактычна, і першай лінгвагеаграфічнай працай.

Даследаваў узаемаадносіны літаратурнай мовы і дыялектаў, культуру беларускай мовы, станаўленне правапісных і графічных нормаў. Вывучаў узаемасувязі ўкраінскай і беларускай моў«Взаимоотношения между украинским и белорусским языками», 1926.

Пад псеўданімам П. Росіч выступаў у друку з апавяданнямі, вершамі, перакладамі. У 1928 стаў сябрам «Маладняка».

Літаратура

Рамановіч Я., Юрэвіч А. П. А. Бузук. — Мн., 1969. Рамановіч Я., Юрэвіч А. Бузук П. А. // Беларуская мова Бузук П. А. // Булахов М. Восточнославянские языковеды: Библиографический словарь. Т. 2. — Мн., 1977. Зленко Г. Страницы биографии П. А. Бузука: (Несколько существенных уточнений) // Кодры (Кишинев). 1973, № 2 Беларускія пісьменнікі, Т.1. Курцова В. М. П. А. Бузук: спроба лінгвістычнай геаграфіі беларускай мовы // Беларуская лінгвістыка. Вып. 51, 2001. С. 3—14.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малдове Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі