__NOTOC__ 16 верасня — дзвесце пяцьдзясят дзевяты (дзвесце шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі занялі Смаленск, асноўную крэпасць Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе. 1658: Заключаны Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і казацкім гетманам Іванам Выгоўскім. 1668: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір Ваза адрокся ад стальца. 1697: Аўгуст Моцны каранаваны на караля польскага і вялікага князя літоўскага. 1773: У Новую Шатландыю (Канада) прыбыў карабель «Гектар» з шатландскімі пасяленцамі, пачатак хвалі эміграцыі з Шатландыі ў Канаду. 1809: Рускае войска П.І. Баграціона перамагло турэцкае войска Мяхмед-пашы ля вёскі Раселат у ходзе руска-турэцкай войны 1806-1812 года. 1810: Пачалася вайна за незалежнасць Мексікі ад Іспаніі. 1907: У Санкт-Пецярбургу пачаў працу трамвай. 1908: Заснавана кампанія General Motors. 1943: Ад нямецка-фашыстскіх акупантаў вызвалены Ярцава, Ноўгарад-Северскі, Наварасійск. 1963: Утворана федэратыўная дзяржава Малайзія. 1975: Папуа — Новая Гвінея абвясціла незалежнасць ад Аўстраліі. 1991: Утвораны нацыянальны парк «Белавежская пушча». 1992: «Чорная серада» у Вялікабрытаніі — Джордж Сорас правёў спекуляцыйную атаку на фунт стэрлінгаў, знізіўшы яго кошт на 25%. 1999: Знікненне беларускага палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

Нарадзіліся

1651: Энгельберт Кемпфер, нямецкі падарожнік і натураліст 1745: Міхаіл Кутузаў, рускі палкаводзец, генерал-фельдмаршал 1859: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 6.6.1934) 1861: Франц фон Мач, аўтрыйскі мастак 1876: Марвін Харт, амерыканскі баксёр 1888: Франс Эміль Сіланпяя, фінскі пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 1891: Антон Баліцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст (пам. 31.10.1937) 1923: Лі Куан Ю, першы прэм’ер-міністр Сінгапура 1927: Пітэр Фальк, амерыканскі акцёр 1931: Пётр Лысенка, беларускі археолаг, даследчык культуры дрыгавічоў і Тураўскай зямлі 1938: Віктар Дашук, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст 1947: Ілона Гузенбаўэр, аўстрыйская лёгкаатлетка 1952: Мікі Рурк, амерыканскі кінаакцёр 1966: Кевін Янг, амерыканскі лёгкаатлет

Памерлі 96: Даміцыян, імператар рымскі 655: Марцін I, Папа Рымскі 827: Валянцін, Папа Рымскі 1736: Габрыель Фарэнгейт, нямецкі фізік, інжынер 1824: Людовік XVIII, кароль Францыі 1825: Францішак Карпінскі, польскі паэт, класік сентыменталізму, мемуарыст (нар. 4.10.1741) 1940: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (нар. 25.9.1875) 1945: Дэвід Янг Кэмеран, шатландскі мастак 1957: Цы Байшы, кітайскі мастак 1977: Марыя Калас, грэчаская спявачка 1980: Жан Піяжэ, швейцарскі псіхолаг 2023: Хельві Юрысан, эстонская пісьменніца

Святкуюць Міжнародны дзень аховы азонавага слоя Мексіка: Дзень Незалежнасці

916