Арцём Яўгенавіч Арашонак (, ) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
150px|thumb|left|Вокладка кнігі А. Арашонка «Суткі без цябе». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2007). Фіналіст літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.
Біяграфія Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы». Вучыўся ў беларускага перакладчыка Уладзіміра Папковіча. У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг «Сэнр'ю»Арашонак А. Сэнр'ю: сэнр'ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл. ISBN 978-985-6800-63-7 (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і «Суткі без цябе»Арашонак А. Суткі без цябе: проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 108 с. ISBN 978-985-6901-18-1 (проза, 2008).
Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.), альманаху «Дзвіна», «Шагаловском международном ежегоднике». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1»12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. — Мінск: Лігвінаў, 2004. — 120 с. ISBN 985-6701-42-2, зборніку мужчынскіх апавяданняў «Паветраны шар»Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне / Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-955-437-20-8. Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу «Галасы з-за небакраю»Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4.
Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ «Сідхартха»Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1 (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Крысцінэ Нёстлінгер, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых. Пераклаў у суаўтарстве на беларускую мову вершы Генадзя АйгіАйгі, Генадзь. Паклон — Спеву: сто варыяцыяў на тэмы народных спеваў Паволжа // № 10 — 2009 (85). С. 34—55. Пераклалі з рускай Дзмітрый Дзмітрыеў і Арцём Арашонак.
Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.
Спасылкі Блог А. Арашонка ў ЖЖ Эсэ А. Арашонка «Я веру ў сябе. І ў цябе — таксама»
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы