Кохма () — горад (з 1925) у Іванаўскай вобласці Расіі. Утварае гарадскую акругу Кохма. Горад размешчаны на рацэ Увадзь, за 10 км на паўднёвы ўсход ад абласнога цэнтра Іванава, чыгуначная станцыя. Горад злучаны з Іванава прыгараднай тралейбуснай лініяй (маршрут № 6). Льнопрадзільна-ткацкая фабрыка. Насельніцтва
Вядомыя асобы Віталь Аляксандравіч Данілаў (1923—1993) — беларускі архітэктар. Уладзімір Васільевіч Галянкоў (нар. 1949) — беларускі спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын і сістэм, тэарэтычных асноў інфарматыкі.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Іванаўскай вобласці