Канстытуцыйны блок () - палітычны саюз, які ажыццяўляў сваю дзейнасць у Балгарыі ў пачатку 1920-х гадоў. Быў сфарміраваны апазіцыйнымі палітычнымі аб'яднаннямі супраць кіруючай партыі Балгарскага земляробчага народнага саюза (скарочана - БЗНС)Frederick B Chary (2011) The History of Bulgaria, ABC-CLIO, p188.

Гісторыя Палітычнае аб'яднанне было сфарміравана 6 ліпеня 1922 года і складалася з прадстаўнікоў Аб'яднанай народнай прагрэсіўнай партыі, Дэмакратычнай партыі і Радыкальнай дэмакратычнай партыіRaymond Detrez (2006) Historical Dictionary of Bulgaria Scarecrow Press, p122Velichko Georgiev People's Alliance 1921–1923 . Апроч гэтага Канстытуцыйны блок лічыўся саюзным партыі Народнага саюзаRJ Crampton (2007) Bulgaria, Oxford University Press, p231. Аб'яднанне таксама неўзабаве пачало друкаваць уласную газету пад назвай «Слово».

Канстытуцыйны блок атрымаў 17 месцаў у парламенце Балгарыі па выніках красавіцкіх выбараў 1923 годаNohlen, D & Stöver, P (2010) Elections in Europe: A data handbook, p385 ISBN 978-3-8329-5609-7 (тады ж ён быў прадстаўлены сумесным спісам з Балгарскай рабочай сацыял-дэмакратычнай партыяй (шырокіх сацыялістаў), ніводны з членаў якой не змог заваяваць дэпутацкае крэсла)Nohlen & Stöver, p379.

Неўзабаве пасля гэтага найбольш паважаныя лідары партыі былі арыштаваны і пазбаўлены свабоды па абвінавачванні ў адказнасці за паражэнне краіны ва Другой Балканскай вайне і Першай сусветнай вайне. Пасля абедзвюх войнаў каралеўства было пазбаўлена шэрагу тэрыторый, у тым ліку і стратэгічнага выхаду да Эгейскага мора (паводле Нёіскага дагавора), а таксама абавязвалася скараціць колькасць арміі да 20 000 чалавек. У выніку члены Канстытуцыйнага блока, якія засталіся на свабодзе, 9 чэрвеня 1923 года здзейснілі дзяржаўны пераварот, які зрынуў урад БЗНСDetrez, pxxx. У жніўні таго ж года большасць лідараў аб'яднання ўступілі ў нядаўна сфарміраваную партыю «Дэмакратычны саюз», пасля чаго Канстытуцыйны блок быў распушчаны.

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1922 годзе Катэгорыя:Партыйныя кааліцыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Балгарыі