Ленін Вальтэр Марэна Гарсэс (; нар. , , правінцыя Арэльяна) — эквадорскі юрыст і палітык. Віцэ-прэзідэнт Эквадора (2007—2013), прэзідэнт Эквадора (2017—2021).
Біяграфія Яго бацька ідэалізаваў рускага рэвалюцыянера У. І. Леніна і таму даў такое імя свайму сыну.
Віцэ-прэзідэнт Эквадора з 15 студзеня 2007 года. Ён і прэзідэнт Рафаэль Карэа была абраныя на ўсеагульных выбарах 26 лістапада 2006 года. Ён займаў гэтую пасаду да 24 мая 2013 года.
Быў высунуты кандыдатам у прэзідэнты ад кіруючага Альянса годнай і незалежнай радзімы, які ўзначальваў Рафаэль Карэа, на ўсеагульных выбарах 2017 года. Разам з Гільерма Ласа прайшоў у другі тур, дзе перамог, набраўшы 51 % галасоў.
Дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі Перасоўваецца на інвалідным вазку, бо пасля нападу на яго з мэтаю абрабавання ў 1998 годзе ў яго паралізаваныя ногі.
За дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі вылучаўся кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў 2012 годзе. З 19 снежня 2013 года — спецыяльны пасланец Генеральнага сакратара ААН па пытаннях інваліднасці і даступнасці.
Спасылкі
Эквадорцы перавыбралі Рафаэля і Леніна www.leninmoreno.com Presentation of Moreno on the pages of Alianza PAÍS
Катэгорыя:Палітыкі Эквадора Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты Эквадора Катэгорыя:Сацыялісты Эквадора Катэгорыя:Інваліды Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты