Ваўкавы́я, Ко́ласаўшчына — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Назва Паводле Ю. Сташэўскага, назва Ваўкавыск азначае «пасяленне ваўкавыяў». Ваўкавыі прываблівалі ваўкоў на княжацкіх паляванняхJ. Staszewski. Słownik geograficzny: pochodzenie i znaczenie nazw geograficznych. Gdynia, 1948. S. 348..

На думку А. Рогалева, каранёвую аснову назваў Ваўкавыск і Ваўкавыя можна супаставіць з гідронімамі Волхаў ці Волга або з этнонімам волахіА. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 35-39..

На поўдні Польшчы, на мяжы з Украінай, ёсць вёска Ваўкавыя. У Хмяльніцкай вобласці Украіны ёсць пасёлак Ваўкавінцы, у 1493 годзе згадваецца як VolkovyaВ. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 131..

З іншага боку, вядомы літоўскі гідронім Vilkaujà (Вілкаўя) «Ваўчыная (рака)», ад vilkas «воўк» (Vilk-av-ja > Vilkauja)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 88.. На тэрыторыі цяперашняй Беларусі балцкія «ваўчыныя» рэкі на Пасожжы — ВоўчасВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181., Аўчоса з прамым літоўскім аналагам VilkesàR. Būga. Rinktiniai raštai. T. III. Vilnius, 1961. C. 610—611..

Гідраграфія Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Пачынаецца каля аграгарадка Войткавічы, працякае праз горад Ваўкавыск, упадае ў Рось на яго паўночна-заходняй ускраіне. Вадазбор у межах Ваўкавыскага ўзвышша.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Прытокі Росі