Радзівон Сямук (нар. , ) — украінскі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Акжайык» з Уральска.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ва Украіне, але кар’еру пачаў у беларускім клубе «Дынама» (Брэст). У 2010 годзе гуляў на правах арэнды за пінскую «Хвалю». Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад брэстчан, у 2012 годзе папоўніў склад мазырскай «Славіі», дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіміра Гаева.

У 2013—2014 гадах гуляў у беларускай Першай лізе за клубы «Граніт» і «Смаргонь», дзе трывала з’яўляўся ў аснове. У 2015 годзе ад’ехаў у Польшчу, дзе выступаў за клуб чацвёртага дывізіёна «Ролька». У ліпені 2016 года вярнуўся ў Беларусь, зноў папоўніўшы склад «Граніта», дзе стаў чаргавацца на полі з Уладзіславам Васілючкам.

Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт"Славия" заключила контракты с Сямуком и Ясковичем. Перад пачаткам сезона разглядаўся як другі брамнік пасля Ісы Ндоя, але ў сувязі з траўмамі апошняга Сямук нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, правёўшы 14 матчаў у чэмпіянаце ў сезоне 2017. Сезон 2018 у Першай лізе пачынаў як асноўны брамнік мазыран, з лета пачаў чаргавацца ў браме з Міхаілам Бараноўскім. У сезоне 2019 спачатку быў запасным брамнікам, але хутка замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, пазней зноў стаў чаргавацца з Бараноўскім. У лістападзе 2019 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2019 года стала вядома, што Радзівон пакідае «Славію»Вратарь Сямук попрощался с болельщиками "Славии".

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантрактСямук и Степанов стали игроками "Торпедо-БелАЗ". Быў рэзервовым брамнікам каманды. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клубСямук покинул "Торпедо-БелАЗ", пасля чаго некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама».

У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»Дмитрий Герман и Родион Сямук перешли в "Тамбов". Дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе 19 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Сочы» (0:5). Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.

Са студзеня 2022 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубамСямук и Кривицкий подписали контракты с брестским "Динамо". Спачатку быў асноўным брамнікам, з мая стаў заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клубТри футболиста покинули брестское "Динамо". Орешкевич может оказаться в БАТЭ і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Акжайык»Родион Сямук стал одноклубником Павла Назаренко в "Акжайыке".

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ролька Канаяды Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск