Царква Спаса на Нярэдзіцы (Спас на гары Нярэдзіцы, Спас-Нярэдзіца) — храм Праабражэння Гасподняга, размешчаны ў 1,5 км на поўдзень ад Вялікага Ноўгарада на правым беразе былога рэчышча , на невялікім узвышшы побач з .

Гісторыя Узведзена за адзін сезон каля 1198 года пры наўгародскім князю  ў памяць аб двух загінулых сынах.

Храм аднагаловы, кубічнага тыпу, чатырохслупны, трохапсідны. Фрэскавыя роспісы займалі ўсю паверхню сцен і ўяўлялі сабой адзін з унікальных і найбольш значных жывапісных ансамбляў Расіі. Роспісы актыўна вывучаліся і апісваліся ад пачатку стагоддзя да 30-х гадоў XX стагоддзя.

Акварэльныя копіі нярэдзіцкіх фрэсак, выкананыя ў 1862 годзе мастаком , былі паказаны ў 1867 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы і заслужылі бронзавы медаль.

На Гарадзішчы вакол царквы існаваў Спаса-Нярэдзіцкі, ці Спас на Гарадзішчы мужчынскі манастыр (прыпісаны да Юр’ева манастыра).

Фрэскі Нярэдзіцы — найбольш каштоўны помнік наўгародскага манументальнага жывапісу XII стагоддзя. Гэта быў абсалютна скончаны і непашкоджаны фрэскавы цыкл. У 1903—1904 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. П. Пакрышкіна была праведзена першая рэстаўрацыя храма. Пасля рэстаўрацыі Н. К. Рэрых, як быццам прадчуваючы нядобрае, пісаў, звяртаючыся да мастакоў: «Спяшайцеся, таварышы, замаляваць, зняць, апісаць прыгажосць нашай даўніны. Непрыкметна набліжаецца канец яе. Захавайце цудоўныя абломкі мінулага для будучых будынкаў жыцця».

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны сусветна вядомы помнік загінуў. «Адступаючы, руская армія пакінула Ноўгарад і замацавалася на абарончым рубяжы Ліпна — Нярэдзіца — Кірылаў — Кавалёва — Волатава, гэта значыць па рэчышчы Волхаўца. Супрацьстаянне двух сіл працягвалася года паўтара, у гэты час старажытныя храмы на лініі нашай абароны, пераўтвораныя ў доўгачасовыя агнявыя кропкі, падвяргаліся сістэматычнаму артылерыйскаму абстрэлу. Адной з першых, яшчэ ў жніўні — кастрычніку 1941 года, загінула Нярэдзіца. Яна была разбурана больш чым напалову: уцалелі толькі тыя часткі будынка, якія апынуліся пад заваламі паваліўшыхся купалоў, скляпенняў і верхніх сцен. Загінуў і весь — за вельмі нешматлікімі выключэннямі — роспіс храма. Была спалена вёска Нярэдзіца. Цалкам разбурана Гарадзішча з Благавешчанскай царквой».

Дзякуючы захаваным апісанням, копіям і фотаздымкам, іконаграфічны матэрыял з храма Праабражэння на Нярэдзіцы застаецца адным з найбольш ужывальных у параўнальным аналізе. Работы па выратаванню помніка пачаліся ў 1944 годзе. Цалкам адноўлены ў 1956—1958 гадах.

У 2001 гадах Наўгародская архітэктурна-археалагічная экспедыцыя правяла раскопкі ўнутры храма. Сярод іншых шматлікіх знаходак, за вынятай падсыпкай пад падлогу былі выяўленыя ўчасткі першапачатковага жывапісу 1199 годаРаскопки в церкви Спаса на Нередице і грабніца з астанкамі маскоўскага князя Афанасія Данілавіча, нашчадка Рурыкавічаў, брата Івана Каліты і ўнука Аляксандра Неўскага, пахаванага тут, па летапісных крыніцах, у 1322 годзе.

Комплексная архітэктурная рэстаўрацыя царквы Спаса Праабражэння на Нярэдзіцы завяршылася ў 2004 годзе.

Сучаснае становішча У цяперашні час, акрамя рэдкіх малебнаў, богаслужэнні не праводзяцца. Адкрыта як музейны аб’ект.

Па рашэнні ЮНЕСКА ў 1992 годзе царква Спаса на Нярэдзіцы ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны разам з шэрагам іншых помнікаў Ноўгарада і яго ваколіц (гл. артыкул Гістарычныя помнікі Ноўгарада і ваколіц).

Літаратура Покрышкин П. П. Отчёт о капитальном ремоне Спасо-Нередицкой церкви в 1903 и 1904 годах. Материалы по археологии России. № 30. 1906 г. СПб. Т. С. Щербатова-Шевякова Нередица. Монументальные росписи церкви Спаса на Нередице. М.: «Галарт», 2004.—254 с, ил. ISBN 5-269-01023-2 Церковь Спаса на Нередице: От Византии к Руси. К 800-летию памятника./ Под ред. О. Е. Трефиловой — Москва: Индрик, 2005. Богословский Н. Г. Новгородские древние святыни: I. Спасо-Нередицкий монастырь близ Новгорода // Христианское чтение. 1877. Ч. II. N 11-12. С. 637—642; Булкин В. А. Архитектурно-строительная ситуация в новгородском зодчестве. Конец XII — начало XIII в. // Генезис и развитие феодализма в России. Проблемы идеологии и культуры. Межвузовскй сборник. (=Проблемы отечественной и всеобщей истории, вып. 10). Л., С. 217—223; Булкин Вал. А. Два эпизода из истории новгородского зодчества XII в. // Памятники средневековой культуры. открытия и версии. Сб. ст. к 75-летию В. Д. Белецкого. СПб., 1994. С. 53-60; Булкин В. А. Притвор нередицкой церкви // СПб Фонд культуры. Программа «Храм». Сборник материалов. Вып. 8. Чтения памяти Николая Ефимовича Бранденбурга (1839—1903). (Тезисы докладов). СПб., 1995. С. 181—189; Булкин В. А. Церковь Михаила Архангела на Прусской улице в Новгороде и новгородское зодчество начала XIII в. //Древнерусское искусство. Русь. Византия. Балканы. XIII век. СПб, 1997. С. 386—387, 390. Булкин В. А. Нередица // София. издание новгородской епархии. Новгород, 1998. № 3. С. 9-14; Булкин Вал. А. Спасо-Нередицкая церковь и зодчество конца XII — начала XIII в. // Скифы. Хазары. Славяне. Древняя Русь. Международная конференция, посвящённая 100-летию со дня рождения проф. Михаила илларионовича Артамонова. СПб., 9-16 декабря 1998 г. Тезисы докладов. СПб., 1998. С. 183—185. Булкин В. А. Спасо-Преображенская церковь на Нередице и новгородская архитектурная школа XII в. // Церковь .спаса на .нередмце: от .византии к Руси. к 800-летию памятника. м., 2005. С. 33-50. Буров В. А., Ломакина М. А. Художник М. В. Ломакина — исследователь церкви Спаса на Нередице // Новгорорд и новгородская земля. мстория и археология. новгород, 199. с. 232—234. Буров В. А. Исследование М. В. Ломакиной о фресках Нередицы // Церковь Спаса на Нередице: от Византии к Руси. К 800-летию памятника. М., 2006. С. 290—308. Памятники архитектуры в дореволюционной Росии. Очерки истории архитектурной реставрации. Ред. — Щенков А. С. М.: «Терра — Книжный клуб». 2002 г. Памятники архитектуры в Советском союзе. Очерки истории архитектуры реставрации. Ред. — Щенков А. С. М.: «Памятники исторической мысли». 2004 г.

Спасылкі (руск.) . Мультимедийная информационная система «Архитектура и настенная живопись новгородской церкви Спасо-Преображения на Нередице». з першакрыніцы 27 ліпеня 2013. Праверана 23 ліпеня 2013. Фотаздымкі фрэсак царквы Спаса на Нярэдзіцы Фотаздымкі фрэсак, артыкулы Храмы Вялікага Ноўгарада, Фрэскі Спаса на Нярэдзіцы, Е.Зотава Царква Спаса на Нярэдзіцы на sobory.ru

Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Помнікі старажытнарускай архітэктуры Катэгорыя:Храмы Вялікага Ноўгарада