Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат — авіяўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па сірыйскай авіябазе «Эш-Шайрат» у мухафазе Хомс, нанесены ўначы 7 красавіка 2017 года пасля хімічнай атакі ў Ідлібе. Загад на нанясенне авіяўдару аддаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаныя як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. У выніку ўдару было знішчана ад 9 да 20 самалётаў сірыйскіх ВПС, узлётна-пасадачная паласа не была пашкоджана, частка самалётаў таксама засталася без пашкоджанняў. Паводле даных сірыйскага ўрадавага агенцтва SANA, ахвярамі ўдару сталі дзевяць мірных жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей. Раненні атрымалі прынамсі сем чалавек.
Перадгісторыя
4 красавіка 2017 года ў выніку авіяцыйнага ўдару сірыйскіх ВПС адбылося паражэнне насельніцтва хімічнымі атрутнымі рэчывамі ў сірыйскім горадзе Хан-Шэйхун (муфахаза Ідліб). У выніку атручванняў загінулі прынамсі 74 чалавекі, раненні атрымалі прынамсі 557 чалавек. Асноўныя версіі таго, што адбылося: хімічная атака сірыйскай арміі і паражэнне сірыйскай авіяцыяй складаў баявікоў з хімічнай зброяй.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усклаў віну за тое, што адбылося, на прэзідэнта Сірыі Башара Асада. 6 красавіка 2017 года Трамп заявіў пра магчымасць ваенных мер у дачыненні да Сірыі.
Храналогія падзей міні|Эсмінец USS Ross (DDG-71) міні|Эсмінец USS Porter (DDG-78)
Уначы, у 04:42 — 04:56 па мясцовым часе (UTC+3), пасля папярэджання расійскіх ваенных па «існуючых каналах», з акваторыі Міжземнага мора два ваенныя эсмінцы ВМФ ЗША USS Ross (DDG-71) і USS Porter (DDG-78), якія знаходзіліся каля вострава Крыт, выпусцілі па сірыйскай авіябазе 59 крылатых ракет «Тамагаўк». Адзінай цэллю авіяўдару стала авіябаза Шайрат, з якой, паводле меркавання амерыканскага боку, сірыйскія ўрадавыя войскі здзяйснялі хімічную атаку. Першыя паведамленні пра авіяўдары з'явіліся прыкладна ў 04:30 па мясцовым часе (і прыкладна ў 20:30 па вашынгтонскім).
Праз некаторы час, калі на ўсходзе ЗША быў вечар, Дональд Трамп заклікаў усе «цывілізаваныя нацыі» аб'яднацца, каб «пакласці канец з разнёй і кровапраліццем у Сірыі». Таксама ён пацвердзіў, што аддаў загад нанесці ваенны ўдар па авіябазе Шайрат, з якой, паводле звестак ЗША, была здзейснена хімічная атака, і абвінаваціў Башара Асада ў парушэнні Канвенцыі ААН аб забароне хімічнай зброі.
Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаны як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. Паводле паведамлення адміністрацыі прэзідэнта ЗША, усе ракеты дасягнулі цэлі«Trump Orders Missile Attack in Retaliation for Syrian Chemical Strikes», DoD News, 7.04.2017, паводле ацэнак Мінабароны ЗША ў цэль патрапілі 58 ракет, Мінабароны Расіі заявіла, што толькі 23 ракеты з 59 ударылі па базе Шайрат, звесткі экспертаў больш ўзгадняюцца з версіяй Мінабароны ЗША ці Белага дому.Апублікаваны здымкі паражоных «Тамагаўкамі» мэт на базе Шайрат. У выніку ўдару былі знішчаны ваенныя самалёты (па розных паведамленнях ад 9 да 20), склады боепрыпасаў і ГЗМ, ангары, а таксама сістэмы ППА, склад матэрыяльна тэхнічнай маёмасці, навучальны корпус, сталовая, агульная шкода авіябазе ўяўляецца абмежаванай. Узлётная паласа, рулёжныя дарожкі і самалёты сірыйскіх ВПС паводле сцвярджэння Мінабароны Расіі на стаянках не пашкоджаны. Па зводцы аб стратах сірыйскай арміі загінулі 7 і 18 ваенных паранены, сярод грамадзянскага насельніцтва паводле папярэдніх звестак 9 чалавек загінуліТрансляцыя пасяджэння СБ ААН па пытанні Шайрата .
Паводле слоў губернатара мухафазы Хомс, у выніку ўдару загінулі 5 чалавек, з іх 3 ваенныя і 2 мірныя жыхары. Паводле заявы кіраўніка дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, у выніку ўдару загінулі 4 ваеннаслужачых, двое згінулі без весткі і шасцёра атрымалі раненні пры тушэнні пажару. Паводле звестак Мінабароны РФ, «адразу пасля завяршэння атакі перайшлі ў наступ тэрарыстычныя арганізацыі».
Рэакцыя Пасля ракетнага ўдару Расія прыпыніла дзеянне мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў і забеспячэнні бяспекі палётаў авіяцыі падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі паміж ваеннымі Расіі і ЗША, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 годаВ Кремле назвали бессмысленным меморандум по безопасности полетов в Сирии, РИА Новости, 07.04.2017..
7 красавіка расійскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» накіраваўся з Наварасійска ў Міжземнае мора, да берагоў Сірыі.
Палітычныя заявы У падтрымку авіяўдару выступілі Аўстралія, Аўстрыя, Бахрэйн, ВялікабрытаніяСирия: Лондон поддержал ракетный удар США по базе в Хомсе , Германія«Асад назвал удары США „глупыми и безответственными“», Би-Би-Си, 7.04.2017, Грузія, Ізраіль«Latest updates and global reaction to Trump strike», BBC News, 7.04/2017, Італія, Іарданія, Канада, Катар, Кувейт, Літва, Новая Зеландыя, Нарвегія, Саудаўская Аравія, ААЭ, ПольшчаПрезидент Польши поддержал удар США по авиабазе в Сирии / РИА Новости, Румынія, ФранцыяГлава МИД Франции прокомментировал удар США по Сирии , ТурцыяTurkey arrests Syrian military pilot captured after his plane crashed, УкраінаЗаява МЗС України щодо Сирії , Чэхія, Японія.
КНР заявіла пра неабходнасць вырашэння сітуацыі палітычным шляхам і заклікала ўсе бакі праявіць стрыманасцьКитай после удара США по Сирии призвал все стороны к хладнокровию//«РИА Новости», 07.04.2017.
Расія«Крэмль назваў удары ЗША агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы», Бі-Бі-Сі, 07.04.2017.Лаўраў зрабіў заяву па Сірыі і Іран асудзілі нанясенне авіяўдару.
Савет Бяспекі ААН 7 красавіка 2017 года па ініцыятыве Балівіі было склікана экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання амерыканскага ўдару па аэрадроме Шайрат«Савбяс ААН не прыйшоў да згоды па Сірыі», Бі-Бі-Сі, 8.04.2017.
Падчас пасяджэння прадстаўнікі Расіі і ЗША абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі і папярэджаннямі пра негатыўныя наступствы палітыкі, якая імі праводзіцца.
Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі заявіла, што Амерыка зробіць так, што Башар Асад больш не будзе ўжываць хімічную зброю. Хэйлі выказала ўпэўненасць, што «ўзмацненне Асада павядзе толькі да новых забойстваў», асудзіўшы ў сувязі з гэтым Расію і Іран.
Прадстаўнік Расіі Уладзімір Сафранкоў, са свайго боку, назваў дзеянні ЗША незаконнымі і адзначыў, шо яны іграюць на руку «тэрарыстам». «Вашы аднабаковыя дзеянні прывядуць рэгіён да жудасных трагедый», — заявіў ён.
Прадстаўнік Вялікабрытаніі Мэцью Райкрафт назваў амерыканскі ўдар «прапарцыйным адказам на неймаверны акт», маючы на ўвазе хімічную атаку, у якой сірыйская апазіцыя і Захад вінавацяць рэжым Асада.
Гл. таксама Хроніка грамадзянскай вайны ў Сірыі
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Замежны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі Катэгорыя:Падзеі 7 красавіка Катэгорыя:Замежныя аперацыі Узброеных сіл ЗША з 1991 года Катэгорыя:Паветраныя бітвы і аперацыі Катэгорыя:Красавік 2017 года Катэгорыя:2017 год у Сірыі Катэгорыя:2017 год у ЗША Катэгорыя:Войны Сірыі Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа