Дзмітрый Башлай (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Радуня» з Стэнжыцы.
Клубная кар’ера Выхаванец кіеўскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за клубы «Лакаматыў», «Абалонь-Змена» і «Дынама». Дарослую кар’еру распачаў у 2007 годзе ў клубе «Нафтавік-Укрнафта» з Ахтыркі. У сезоне 2007/08 выступаў за дубль, а пасля вылету каманды з Вышэйшай лігі стаў трапляць у асноўную каманду, дзе з цягам часу замацаваўся ў складзе.
У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз», куды быў запрошаны былым трэнерам ахтырскага клуба Яўгенам Яравенкам. У складзе «Тараза» стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2016 года пасля звальнення Яравенкі разам з іншымі ўкраінскімі ігракамі пакінуў «Тараз». У лютым 2016 года перайшоў у данецкі «Алімпік», але так і не згуляў за яго ў Прэм’ер-лізе. Другую палову 2016 года правёў у кіеўскім клубе «Абалонь-Бровар».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», але не падышоўБашлай не подошел «Гомелю». Неўзабаве далучыўся да іншага беларускага клуба — «Дняпра» з Магілёва, і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантрактУкраинцы Рудюк, Гевлич и Башлай стали игроками "Днепра". Замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан, выступаў на пазіцыях апорнага паўабаронцыі цэнтральнага абаронцы. У маі і чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення вырнуў месца на полі.
У студзені 2018 года стаў іграком узбекскага клуба «Маш’ал»Покинувший "Днепр" полузащитник продолжит карьеру в Узбекистане. Аднак, «Маш’ал» не быў дапушчаны да ўдзелу ў Суперлізе ў сезоне 2018, і ў лютым паўабаронца вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Палтавы»Башлай пополнил ФК Полтава.
У ліпені 2018 года перайшоў у «Дніпро-1». У лютым 2019 года далучыўся да кіеўскага «Арсенала», у складзе якога 24 лютага 2019 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з чарнігаўскай «Дзясной» (0:2).
У ліпені 2019 года адправіўся ў Польшчу, дзе стаў іграком клуба «Падбяскідзе» з Бельска-Бялы. Па выніках сезона 2019/20 дапамог камандзе выйсці ў Экстраклясу, аднак праз год яна зноў выбыла ў Першую лігу. У ліпені 2021 года далучыўся да клуба Другой лігі Польшчы «Радуня».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Радуня Стэнжыца Катэгорыя:Ігракі ФК Падбяскідзе Бельска-Бяла Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дніпро-1 Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Тараз Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта