Воданапо́рная ве́жа ў Мі́нску месціцца ў прадмесці Грушаўка па вуліцы Аўтадораўская, 3. Частка комплексу будынкаў чыгуначнай бальніцы. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Гісторыя Пабудаваная ў 1910 годзе. Забяспечвала вадой бальнічныя карпусы чыгуначнай бальніцы, паравознае дэпо і станцыю. Калісьці ў верхняй частцы вежы размяшчаліся два жалезныя бакі, напоўненыя вадой. Кожны бак умяшчаў 80 тон вады. Воданапорная вежа — унікальны помнік архітэктуры горада, адзінае інжынернае збудаванне такога тыпу, захаванае да нашых дзён.
Архітэктура Трох’ярусная, васьмігранная ў плане цагляная воданапорная вежа не атынкаваная. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія грані другога яруса расчлянёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніцы і інш.
Літаратура
С. 51—52
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Аўтадораўская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Воданапорныя вежы Беларусі