Вікінт (; XII ст. — пасля ) — адзін з князёў у Жамойці (1-я палова XIII ст.). Дзядзька (па маці) Таўцівіла, яго саюзнік у барацьбе з вялікім князем Міндоўгам.
Імя Імя Вікінт — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..
Першая аснова Vy- звязаная з ад індаеўрапейскім *ṷei- : ṷī- «пераследаваць, гнаць; імкнуцца», ад якога літоўскае vyti, vajoti «гнаць», vainoti «лаяць» (ранейшае значэнне — «ваяваць, змагаць»)J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1123—1124..
Другая аснова Kint- роднасная асновам Kant-, Kent-, усе яны звязаныя з літоўскім kantrus «цярплівы, трывалы», kentėti «цярпець, трываць», žiem-kintys «зімаўстойлівы» (гняздо kant- : kent- : kint-), ад індаеўрапейскага *kṷenth- «цярпець»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 641..
Імя Вікінт значыла «Ваяўнічы і трывалы», і гэта адпавядала каштоўнасцям княска-ваярскага раннелітоўскага асяроддзяС. Валянтас. Двусоставные антропонимы — реликты поэзии балтов // Балто-славянские исследования. XVI. Сборник научных трудов. М., 2004. С. 203—205..
Біяграфія Упершыню згаданы ў дагаворы 1219 года (у датаванні Іпацьеўскага спісу — 1215) як адзін з князёў Жамойці сярод літоўскіх князёў, якія заключылі мір з галіцка-валынскі князямі Данілам і ВасількамГаліцка-Валынскі летапіс па Іпацьеўскаму спісу.
Ёсць гіпотэза, што Вікінт мог камандаваць жамойцкімі войскамі ў бітве пры Саўле ў 1236 годзеLietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. , калі Ордэн мечаносцаў пацярпеў цяжкае паражэнне і неўзабаве вымушана далучыўся да Тэўтонскага.
У 1248 годзе Міндоўг паслаў сваіх пляменнікаў (па бацьку) Таўцівіла і Едзівіда, а таксама Вікінта вайной на Смаленск. Спачатку паход быў удалы, але ў 1249 годзе ў бітве каля Зубцова літоўскія войскі пацярпелі паражэнне. Даведаўшыся пра гэта, Міндоўг вырашыў захапіць уладанні пляменнікаў, Таўцівіл і Едзівід вымушаны бегчы да свайго швагра галіцкага князя Данілы. У пазнейшай барацьбе за ўладанні іх таксама падтрымліваў Вікінт.
У 1250 годзе сапернікі Міндоўга здолелі стварыць моцную кааліцыю, куды ўвайшлі войскі лівонскага ланда Тэўтонскага ордэна, галіцка-валынскіх князёў і ВікінтаНасевiч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993., яны здзейснілі два паходы, адзін на Нальшчаны, другі на «горад» Варуту, у якім абараняўся сам МіндоўгИпатьевская летопись // Полное собрание русских летописей. — Т. 2. — СПб., 1908. — С. 808.
Неўзабаве Міндоўг здолеў разладзіць кааліцыю скіраваную супраць яго. Ён вывеў з вайны Ордэн, прыняў хрышчэнне і аддаў землі паўночных балтыйскіх плямёнаў (куршаў, земгалаў і іншых) дзяржаве крыжакоўSužiedėlis S. Tautvilas // Encyclopedia Lituanica. . У 1252 годзе Міндоўг перайшоў у наступленне і аблажыў горад Вікінта (цяпер ; у галіцка-валынскім летапісе — Тверымет), але няўдала. Неўзабаве Міндоўг заключыў мір і з галіцкім князем Данілам, сын таго — Шварн Данілавіч, узяў шлюб з дачкой Міндоўга.
Пасля 1252 года Вікінт памёр. Таўцівіл быў вымушаны зноў бегчы да Данілы, кааліцыя распалася, а Міндоўг прыняў тытул караля Літвы.
Крыніцы
Катэгорыя:Князі літоўскія