Пётр Сімон Палас (; , Берлін — ) — нямецкі і расійскі прыродазнавец, географ і падарожнік. Акадэмік Пецярбургскай АН (1767).

Вучыўся ў Германіі, Галандыі, Вялікабрытаніі. 3 1767 жыў у Расіі. У 1768—74 узначаліў экспедыцыю Пецярбургскай АН у цэнтральныя вобласці Расіі, раёны ніжняга Паволжа, Прыкаспійскай нізіны, сярэдняга і паўднёвага Урала, паўднёвай Сібіры.

Навуковыя працы па заалогіі, палеанталогіі, батаніцы, этнаграфіі і інш. Адкрыў і апісаў шмат відаў млекакормячых, птушак, рыб, насякомых і іншых жывёл, у т.л. ланцэтніка. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі буйвала, маманта, валасатага насарога. Адлюстраваў гістарычнае развіццё жывёльнага свету ў выглядзе радаслоўнага дрэва.

Аўтар прац: «Падарожжа па розных правінцыях Расійскай дзяржавы» (т. 1—3, 1773— 88) і «Флора Расіі» (т. 1—2, 1784—88).

Літаратура

Катэгорыя:Біёлагі Германіі Катэгорыя:Біёлагі Расіі Катэгорыя:Географы Расіі Катэгорыя:Сістэматыка жывёл