Argynnis (Argynnis) — род дзённых матылькоў з сямейства німфалід

Апісанне Верхні бок крылаў звычайна чырвона-буры з чорнымі плямамі, размешчанымі ў перавязках. Ніжні бок задніх крылаў са светла-жоўтымі плямамі. У многіх відаў ніжні бок, як правіла, з перламутравымі плямамі, палямі ці перавязямі (адкуль назвы многіх відаў роду). У самцоў на верхнім баку пярэдніх крылах уздоўж жылак звычайна знаходзяцца андраканіяльныя палі.

Пярэднія крылы са злёгку ўвагнутым або роўным вонкавым краем. Край задніх крылаў хвалісты. Жылкі R1, R2 не галінуюцца і бяруць пачатак ад цэнтральнай ячэйкі. Жылкі R3, R4, R5 маюць агульны ствол, які таксама пачынаецца ад цэнтральнай ячэйкі. На задніх крылах жылка M3 і жылка Cu1 адыходзяць ад цэнтральнай ячэйкі з адной кропкі.

Вусені цыліндрычныя, з 6 радамі валасістых шыпоў; звычайна жывуць паасобку на фіялках.

Спіс відаў Палеарктычны  род, які ўключае каля 20 — 25 відаў.

Argynnis adippe (Denis & Schiffermüller, 1775) Argynnis aglaja (Linnaeus, 1758) Argynnis alexandra Ménetries, 1832 Argynnis anadyomene Felder & Felder, 1862 Argynnis argyrospilata Kotzsch, 1938 Argynnis auresiana Fruhstorfer, 1908 Argynnis childreni Gray, 1831 Argynnis clara Blanchard, 1844 Argynnis coreana Butler, 1882 Argynnis coredippe Leech, 1893 Argynnis elisa Godart, 1823 Argynnis hyperbius Linnaeus, 1763 Argynnis jainadeva Moore, 1864 Argynnis kamala Moore, 1857 Argynnis laodice (Pallas, 1771) Argynnis lyauteyi (Oberthür, 1920) Argynnis nerippe Felder & Felder, 1862 Argynnis niobe (Linnaeus, 1758) Argynnis pandora (Denis & Schiffermüller, 1775) Argynnis paphia (Linnaeus, 1758) Argynnis ruslana Motschulsky, 1866 Argynnis sagana (Doubleday, 1847) Argynnis vorax Butler, 1871 Argynnis xipe Grum-Grshimailo, 1891 Argynnis zenobia Leech, 1890

Спасылкі Перламутровка (Argynninae) род Argynnis на сайце Lepidoptera.ru Катэгорыя:Німфаліды