Перламутраўка зеленаватая (Argynnis laodice) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Этымалогія лацінскай назвы Лаадыка ў грэчаскай міфалогіі — самая прыгожая з дачок Прыама і Гекубы, жонка Гелікаона.

Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 26-35 мм. Ніжні бок крылаў па знешнім баку чырванавата-буры, унутраная частка — жоўтая. Абедзве гэтыя часткі аддзеленыя адна ад адной шэрагам белых плям, якія часам могуць утвараць суцэльную перавязь. Маецца шэраг геаграфічных формаў.

Размнажэнне Вусень чорна-шэрага колеру з жоўтай разарванай паласой на спіне, з шасцю цёмнымі плямамі па баках цела. Галава вусеня чырванавата-шэрая. Стадыя вусеня са жніўня па ліпень наступнага года. Вусені харчуюцца ноччу, а дзень праводзяць у хованках. Зімуе вусень ранняга ўзросту. У Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе вусені харчуюцца на фіялцы балотнай і сабачай (Viola palustris, Viola canina). Вусені акукляюцца на сцеблах раслін паблізу ад паверхні зямлі. Кукалка цёмна-бурая, у дробную чорную палоску, бліскучая.

Арэал Сярэдняя і Усходняя Еўропа, паўднёвы захад Заходняй Сібіры, Прымор'е, Прыамур’е, Сярэдні Урал, паўночна-захад Казахстана, Паўночна-усходні Кітай, Карэя, Японія, Сахалін, паўднёвыя Курыльскія астравы.

Месцапражыванне Засяляе сырыя лугавіны па ўзлесках, паляны, даліны рэк, у хваёвых і змешаных лясах. Таксама сустракаецца на палянах, абочынах лясных дарог, у змешаных і хвойных лясах (асабліва сярод зараснікаў ажыны), забалочаныя лугі, на участках, пераходных да вярховых балотах. У Карпацкіх гарах падымаецца вышэй за 500 м над узр. м.

Біялогія Перламутраўка зеленаватая развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў імага з пачатку ліпеня да канца жніўня, у Карпатах лёт расцягнуты да пачатку верасня. Пік перыяду лёту прыпадае на апошнюю дэкаду ліпеня і першую дэкаду жніўня. Разам з іншымі буйнымі відамі перламутравак у сонечнае надвор'е харчуецца на буйных суквеццях астравых і парасонавых раслін.

Падвіды Argyronome laodice laodice Argyronome laodice ferruginea (Watkins, 1924) Argyronome laodice fletcheri (Watkins, 1924) Argyronome laodice huochengice (Huang et Murayama) Argyronome laodice japonica (Ménétriés, 1857) Argyronome laodice rudra (Moore, 1858) Argyronome laodice samana (Fruhstorfer, 1907) Argyronome laodice tomaridice (Bryk, 1942)

Заўвагі па ахове Занесеная ў Чырвоную кнігу еўрапейскіх матылькоў, Чырвоныя кнігі Сярэдняга Урала і Курганскай вобласці. Уключаны ў Чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці, Расія (1998) (2 катэгорыя). Аднесены да катэгорыі знікаючых або якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў у Славакіі, Венгрыі і Польшчы.

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Німфаліды