Захар Волкаў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Хімкі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж года быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якой дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Па выніках сезона 2014 «Віцебск» вярнуў месца ў Вышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дубліруючы склад.

У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Орша», дзе стаў іграком асновы. У аршанскім клубе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск». Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана». 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (0:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачан, аднак па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2018 года атрымаў траўму, пасля вяртання страціў месца ў аснове, аднак з лістапада зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Заставаўся іграком асновы ў першай палове 2019 года, пасля часцей заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ. У маі 2020 года дапамог БАТЭ выйграць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай. Тым не менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасні 2021 года на паседжанні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы на два гады, такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасць выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах.

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да расійскага клуба «Хімкі», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022/23 з правам выкупу. У лютым 2023 года арэнды была спынена, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ. Правёў першую палову сезона 2023 у якасці асноўнага іграка барысаўчан.

У ліпені 2023 года перайшоў у «Хімкі» на рэгулярнай аснове.

Міжнародная кар’ера 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

З 2018 года пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2020 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 (1) Д3 Віцебск-2 7 0 2014 (2) Д2 Віцебск 2 0 2015 дубль Віцебск 23 4 2016 (1) дубль Віцебск 14 2 2016 (2) Д2 Орша 14 0 2017 Д1 Нафтан 26 4 2018 Д1 БАТЭ 18 1 2019 Д1 БАТЭ 22 1 2020 Д1 БАТЭ 16 0 2021 Д1 БАТЭ 5 0 2021/22 (2) Д1 Хімкі 12 1 2022/23 (1) Д1 Хімкі 10 0 2023 (1) Д1 БАТЭ 13 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі