Уладзімір Іванавіч Рамашкін (Мир глухих и слабослышащих Республики Мордовия. // Поездка в Подлесную Тавлу… «Эрзянь Мастор» // Звезда упала — свет её остался. Жизненный и творческий путь Йовлань Оло , ; , Дубенскі раён, Мардоўская ССР, СССР — 29 жніўня 2002 Саранск) — дзеяч макшанскага, каратайскага, церуханскага і эрзянскага культурнага адраджэння канца XX стагоддзя, фалькларыст, музыкант, кінадакументаліст. Эрзя.

Біяграфія У 1975 годзе Уладзімір Рамашкін скончыў дырыжорска-харавое аддзяленне Саранскага музычнага вучылішча імя Л. П. Кірукова (клас кандыдата мастацтвазнаўства Мікалая Іванавіча Баяркіна), у 1980 годзе — дырыжорска-харавы факультэт Казанскай кансерваторыі (клас педагога Аляўціны Уладзіміраўны Булдаковай), у 1986 — аспірантуру пры НДІМЛГЭ (сектар фальклору і мастацтва).

У 1980 - 1989 гадах з'яўдляўся быў навуковым супрацоўнікам сектара фальклору і мастацтва Мардоўскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі. У 1986 годзе выйшла яго манаграфія «Пра некаторыя асаблівасці традыцыйнага песеннага мастацтва мардвы-каратаяў»Ромашкин В.И. О некоторых особенностях традиционного песенного искусства мордвы-каратаев // Фольклор в творчестве мордовских писателей и композиторов / Тр. МНИИЯЛИЭ. Вып. 86. – Саранск, 1986.Merja SALO. Katoava mordvalainen identiteetti – karatait ja Saratovin alueen ersäläiset , у якой апісаў фальклор каратайскіх сёлаў у Татарскай АССР. Пазней Уладзімір Рамашкін выступіў як сцэнарыст і кінематаграфіст, пры яго ўдзеле былі створаны дакументальныя фільмы «Каратаі» ()Мордовия музыкальная // Музыкальный фольклор мордвы-каратаев і «Вытокі» (). Здымаўся ў музычнай тэлестужцы "Пра што спявае «Торама»" (). З 1990 выкладаў музычныя дысцыпліны ў Рэспубліканскім вучылішчы культуры ў Саранску.

Найбольш вядомая праца Уладзіміра Рамашкіна — стварэнне этнамузычнага гурта Торама, у рэпертуар якой увайшлі эрзянскія, макшанскія, каратайскія песні. Рэпертуар гурта аб'ядноўваў традыцыі розных этнаграфічных груп, што насяляюць мардоўскі край. Гурт быў часткова сямейным: да актыўнага ўдзелу ў ім Уладзімір Рамашкін прыцягнуў сваіх сыноў — Віталя і Андрэя.

У апошнія гады жыцця, у кантакце з рускім рэканструктарскім рухам, Уладзімір Рамашкін узначаліў маладзёжны рух «Од Вий» (Новая сіла).

Гурт Торама працягвае канцэртаваць і запісваць альбомы.

Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Мардовія. Кавалер ордэна Крыж Святой МарыіИзвестия Мордовии//В Мордовии почтили память Владимира Ромашкина за вялікі ўнёсак у развіццё і распаўсюджванне фіна-ўгорскай культуры ў свеце (7 сакавіка 2001). Лаўрэат прэміі імя А. П. Рабава за ўнёсак у захаванне і развіццё эрзянскай мовы (2002)

Музей Уладзіміра Рамашкіна thumb|right|300px|«Этна-Куда» імя У. І. Рамашкіна (с. Падлесная Таўла, Мардовія) 6 верасня 2006 года (ва ўгодкі 55-годдзя музыканта) у сяле Падлесная Таўла Качкураўскага раёна Мардовіі адкрыўся ўнікальны дом-музей «Этна-Куда» імя У. І. РамашкінаЕвдокимова Т. Его «Торама» звучит на весь мир. // Вперед. Атяшевского района. – 14 сентября. – С. 4. . У 1989 годзе, тады яшчэ малады, нікому не вядомы музыкант набыў невялікі дамок у сяле, палюбіўшы яго, ягоных добрых, простых жыхароў і навакольную прыроду з першага позірку. Быўшы ўжо вядомым фалькларыстам ён марыў пра этна-турыстычны маршрут у гэтае сяло, бо яно вядома як цэнтр эрзянскай традыцыі разьбы па дрэве. Штогод праводзіцца фальклорны фестываль старажытнай эрзянскай і макшанскай песні «Торамась терди»ЭТНОТУРИЗМ В МОРДОВИИ: ПЯТЬ МЕСТ, КОТОРЫЕ ОБЯЗАТЕЛЬНО СТОИТ ПОСЕТИТЬ ТУРИСТАМ! прысвечаны дню нараджэнню Уладзіміра Іванавіча Рамашкіна.

Спасылкі Некралог на Torama.ru

Катэгорыя:Выпускнікі Казанскай кансерваторыі