Разважа́нка, Разважча́нка, Развазча́нка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 м/км. Пачынаецца на схілах Навагрудскага ўзвышша за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Аляксандравічы, ад вёскі Русакі да вёскі Ганчары цячэ сярод лесу, упадае ў Нёман за 0,6 км на поўнач ад вёскі Ганчары. У сутоках з ручаём Барадзінка створана сажалка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна