Леакадзія Шышэя, па нараджэнні Кавальчук () — удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зняволеная ГУЛАГуhttp://slounik.org/154805.html Біяграфія Леакадзіі Шышэі.
Біяграфія Нарадзілася 1 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Церахоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці). У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Слонімскай прагімназіі, належала да СБМ. З 1944 года працягвала вучобу ў Слонімскай СШ № 1.
У 1946 годзе далучылася да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць беларусаў. Удзельнічала ў першых сходах арганізацыі. У сярэдзіне 1947 года «Чайка» выкрыта праз дэканспірацыю савецкім агентам Алесем Бажко Саюза вызвалення Беларусі, з якім некаторыя сябры «Чайкі» трымалі сувязь.
У чэрвені 1947 годзе Леакадзія Шышэя арыштавана за ўдзел у антысавецкай арганізацыі, як трымалі ў баранавіцкай турме. Пра арышт Леакадзія ўспамінала: Прыязджаюць. Каля нашага дому шаша была. Едзе брычка. Спынілася. Я гляджу і кажу: «Ой, нешта брычка з ваеннымі спынілася». Ідзе афіцэр ў хату. Я стаю ў калідоры. Ён гаворыць: «Знаете, у нас там беда случилась. Можно ли молоточка у вас попросить?» Я гавару: «Можна, калі ласка». Я знайшла гэты малаточак, прынесла ім. І хачу выходзіць. А ён: «Нет, нет, не выходите. Вы — Леокадия? Садитесь». Зрабілі вобыск. Мама была хворая. І якраз хлеба не было. А на вёсцы так прынята ў суседзяў пазычаць. Бацька пайшоў да суседа. Далі яны нам хлеба. Гавораць: «Лёдзю забіраюць». Сказалі бацьку запрэгчы каня, воз. Але бацьку за фурмана не пасадзілі. Пайшлі дзядзьку нейкага знайшлі. І адвезлі мяне ў Слонім у КГБ. Там я наслухалася. І білі мяне. Але не было за што біць. А што ж я рабіла? Нічога я не рабіла. А я так і сказала. Ён даў мне падпісаць, я нават не помню, што там было. Я сказала: «А чаму я павінна падпісваць гэта? Я гэтага не рабіла, я там не была». А ён: «Ну, ничего, мы потом вопросы будем задавать уточнять». Я падпісала. А што падпісала — не ведаю. Вось такія мае справы былі.
Леакадзію Шышэю асудзілі на восем з паловай гадоў. Разам з ёй у ГУЛАГу адбывала пакаранне беларуская паэтка Ларыса Геніюш.
У 1954 годзе вызвалілася з канцлагераў. Пасля вызвалення Леакадзія Шышэя разам са сваім мужам Кастусём Шышэям прыехала ў Вільнюс. Літва прызнала яе зняволенай і надала грамадзянства.
Леакадзія Шышэя — адной з гераінь дакументальнага фільма «Людвіка», які распавядае пра беларусаў Віленшчыны. Фільм зняў рэжысёр з Беласточчыны Мікола Ваўранюк.
Памерла 18 студзеня 2023 года ў Вільні.
Сям’я Мужам Леакадзіі — Кастусь Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, іх падчас зняволення пазнаёміла Ларысы Геніюш.
Узнагароды Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Літаратура Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3. Кавальчук Л. Дваццаць пяць гадоў за «Чайку» // Газета Слонімская. 1998, № 37 (66), 10-16 верасня.
Спасылкі Дакументальны фільм «Людвіка» Леакадзія Шышэя пра антыкамуністычную «Чайку» і ГУЛАГ Удзельніца «Чайкі» Леакадзія Шышэя пра ГУЛАГ Радыё Рацыя. Калонія № 6 у Воршы Новы Час. Як у СССР падманам арыштоўвалі беларускіх патрыётак
Катэгорыя:Члены арганізацыі «Чайка» Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне Катэгорыя:Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках