П’етраасельскі скарб — скарб, знойдзены ў камуне П’етрааселе, Румынія ў 1837 годзе. Гэта гатычны скарб IV стагоддзя, у які ўваходзяць каля дваццаці двух прадметаў з золата. З’яўляецца адным з самых вядомых прыкладаў паліхромнага стылю мастацтва перыяду міграцый. Складаўся з дваццаці двух прадметаў, з якіх захаваліся толькі дванаццаць, што захоўваюцца цяпер у Нацыянальным музеі гісторыі Румыніі ў Бухарэсце.
Апісанне
Арыгінальны скарб, выяўлены ў вялікім кальцавым кургане, вядомым як гара Істрыца каля П’етрааселе ў Румыніі, складаўся з 22 частак, сярод якіх былі мноства залатых пасудзін, талерак і кубкаў, а таксама ювелірныя вырабы, у тым ліку два кальцы з надпісамі. Калі скарб толькі выявілі, рэчы былі склеены ў неідэнтыфіцыруемую чорную масу, што прывяло да высноў, што скарб мог быць пакрыты нейкім арганічным матэрыялам (напрыклад, тканінай ці скурай) да таго, як быў закапаны ў зямлюSchmauder (2002:84).. Агульная вага знаходкі была каля 20 кг.
Дзесяць рэчаў, сярод якіх адно кальцо з надпісам, былі скрадзены неўзабаве пасля знаходкі скарбу. А калі скрадзеныя рэчы былі зноў знойдзены, было высветлена, што кальцо было разрэзана прынамсі на чатыры часткі ювелірам з Бухарэста, пры гэтым адзін з сімвалаў надпіса быў значна пашкоджаны. На шчасце, да гэтага Лонданскае Арундэльскае таварыства зрабіла падрабязныя малюнкі, гіпсавую копію і фотаздымак кальца, і страчаны сімвал магчыма было аднавіць з адноснай пэўнасцю. (Фотаздымак Арундэльскага таварыства, існаванне якога амаль стагоддзе заставалася невядомым навукоўцам, быў перавыданы Бернардам Місам у 2004 годзе.)
Астатнія рэчы скарбу дэманструюць высокую якасць выканання, і таму навукоўцы сумняваюцца ў іх мясцовым паходжанні. Тэйлар (1879) у адной з ранніх работ, прысвечаных знаходцы, мяркуе, што рэчы маглі быць часткай нарабаванага готамі падчас набегаў на рымскія правінцыі Мёзія і Фракія (238—251)Тэйлар (1879:8) пісаў: «The great intrinsic value of the gold points to the dedication of the spoils of some great triumph — it may be the plunder of the camp of the Emperor Decius, or the ransom of the wealthy city of Marcianopolis».. Іншая ранняя тэорыя, верагодна, упершыню прапанаваная Адабеску (1889) і зноў паднятая Джураску (1976), вызначае Атанарыха, язычніцкага правадыра вестготаў, як верагоднага ўладальніка скарбу, які, мабыць, набыў яго ў выніку канфлікту з Рымскім імператарам Валентам II у 369 годзеOdobescu (1889), Giurascu (1976). Узгадваецца ў Constantinescu (2003:3, 11).. У каталозе Гальдхейма (1994) выказваецца меркаванне, што рэчы могуць таксама разглядацца як падарункі, зробленыя рымскімі лідарамі саюзным германскім князямGoldhelm (1994:230). Узгадваецца ў Looijenga (1997:28)..
Апошнія мінералагічныя даследаванні рэчаў скарбу ўказваюць не менш як на тры асобныя рэгіёны паходжання залатой руды: Паўднёвы Урал, Нубія (Судан) і ПерсіяConstantinescu (2003:16). Гл. таксама Cojocaru (1999:10-11).. Мясцовае дакскае паходжанне руды было выключанаConstantinescu (2003:2).. Хаця Кажакару (1999) абвяргае магчымасць, што рымскія імперскія манеты былі пераплаўлены для вырабу асобных рэчаў, Канстанцінэску (2003) прыходзіць да супрацьлеглай высновыCojocaru (1999:10-11); Constantinescu (2003:16)..
Параўнанне мінералагічнага складу, тэхналогій плаўлення і кавання і больш ранні тыпалагічны аналіз паказваюць, што золата, выкарыстанае для вырабу кальца з надпісам, складаецца з залатой руды, дабытай на далёкай поўначы Дакіі. Такім чынам, гэтыя рэчы маглі належаць готам да іх міграцыі на поўдзень (гл. Вельбарская культура, Чарняхоўская культура)Constantinescu (2003:13-14) лічыць Уральскія горы верагодным месцам паходжання залатой руды.. Хаця гэта можа паставіць пад сумненне традыцыйную тэорыю аб рымска-міжземнаморскім паходжанні кальца, неабходны далейшыя даследаванні, якія дазволяць дакладна і канчаткова вызначыць паходжанне матэрыялу, выкарыстанага пры яго вырабе.
Прычыны захавання Як і ў большасці знаходак гэтага тыпу, застаецца незразумелым, чаму рэчы былі памешчаны ў курган, хаця ёсць некалькі праўдападобных версій. Тэйлар сцвярджае, што кольцападобны курган, у якім гэтыя рэчы былі знойдзены, верагодна, знаходзіцца на месцы язычніцкага храма, і на падставе аналізу надпіса, які захаваўся, можна меркаваць, што яны былі часткай ватыўнага скарбуTaylor (1879:8).. Праўда, гэтая тэорыя ў значнай ступені ігнаруецца больш познімі даследаваннямі. У прыватнасці, Лайенга (1997) адзначае, што ўсе астатнія рэчы ў скарбе мелі «пэўны рытуальны характар»Looijenga (1997:28). Гл. таксама MacLeod and Mees (2006:174).. Асабліва вартай увагі ў гэтай сувязі з’яўляецца фіяла, упрыгожаная выявамі багоў, хутчэй за ўсё, германскіх.
Прыхільнікі тэорыі аб асабістым скарбе Атанарыха мяркуюць, што золата было закапана ў спробе схаваць яго ад гунаў, якія перамаглі гоцкае племя грэйтрунгаў на поўначы ад Чорнага мора і пачалі рухацца ў бок Дакіі каля 375 годаConstantinescu (2003:3,14).. Але застаецца няясным, чаму золата так і засталося закапаным, бо дамова Атанарыха з Феадосіем I (380) дазволіла яму і яго супляменнікам знаходзіцца пад абаронай Рымскай дзяржавы да яго смерці ў 381 годзе. Іншыя даследчыкі меркавалі, што скарб належаў валадару остготаў. Русу (1984) ідэнтыфікаваў Гайну, гоцкага палкаводца рымскай арміі, які быў забіты гунамі каля 400 года, як уладальніка скарбуRusu (1984:207-229); узгадваецца ў Cojocaru (1999:11).. Хаця гэтая версія дапамагла б патлумачыць, чаму скарб застаўся закапаным, яна не можа даць адказ на пытанне, чаму такі прыкметны кольцападобны курган быў абраны ў якасці месца, дзе быў схаваны такі вялікі і каштоўны скарб.
Датаванне Былі прапанаваны розныя версіі аб часе захвання скарбу, якія шмат у чым засноўваюцца на паходжанні рэчаў, манеры пахавання і надпіса на кальцы. Тэйлар гаворыць аб дыяпазоне ад 210 да 250 года. У больш позніх даследаваннях навукоўцы прапанавалі больш познія срокі: прыхільнікі тэорыі Атанарыха казалі пра пачатак IV стагоддзя, а даследчыкі Канстанцінэску і Тамеску ўказвалі на пачатак V стагоддзяConstantinescu (2003:3,14); Tomescu (1994:230-235)..
Літаратура
. PDF . PDF; Summary
.
.
. .
Спасылкі П’етраасельскі скарб , Нацыянальны музей гісторыі Румыніі Ілюстрацыі Манеты з выявай скарбаў
Катэгорыя:Археалогія ў Румыніі Катэгорыя:Готы Катэгорыя:Скарбы Катэгорыя:Гістарычныя каштоўнасці