Дзіцячае сяло Скобраўка — дзіцячы канцэнтрацыйны лагер ў в Скобраўка Пухавіцкі раён Мінская вобласць.
Гісторыя Лагер у Скобраўцы адкрыўся 27 мая 1944 г. У яго былі прывезены з Палескай вобласці (цэнтр яе знаходзіўся ў Мазыры) дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Лагер называўся «Дзіцячае сяло Скобраўка», а пазней – «Юнацкае сяло „Скобраўка“». Начальнікам быў капітан з уласаўскай Рускай вызваленчай арміі. Увесь астатні штат складаўся з паліцэйскіх пераважна з Бабруйска – членаў «Саюза барацьбы супраць бальшавізму». Адначасова за калючым дротам знаходзілася каля 1.800 хлопчыкаў і дзяўчынак, месцы загінуўшых тут жа запаўняліся. Дзеці служылі донарамі для нямецкіх салдат. Сёння ў цэнтры Скобраўкі ўстаноўлены памятны знак.
АКТ аб дзіцячым лагеры, створаным нямецка-фашысцкімі акупантамі ў вёсцы Скобраўка, 8 ліпеня 1944 г.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 3500. Воп. 3 Спр. 183. Л. 3 — 4.
Літаратура Карлюкевич, А. Горькая память Скобровки // Неман. — 2008. — № 7. — С.137—139. (3Ок1467)
Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Скобраўка Катэгорыя:Канцэнтрацыйныя лагеры Трэцяга рэйха Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Музеі Пухавіцкага раёна