Петка Рачаў Славейкаў (17 лістапада 1828, Тырнава — 1 ліпеня 1895, Сафія) — балгарскі паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст; бацька палітыкаў Івана Славейкава і Хрыста Славейкава, публіцыста Рача Славейкава і паэта .

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і Рача Казанджы. Яго маці, Пенка, памерла пры родах, а ён цудам выжыў.

Петка Славейков адначасова навучаўся ў гарадах Тырнава, , і ў . Акрамя этага, чытаў кнігі ў бібліятэках манастыра каля Тырнава. Велізарную ролю ў яго адукацыі адыграла засваенне ім «Славяна-балгарскай гісторыі» Паісія Хілендарскага. Падчас навучання ў вучылішчы горада (на чале якога тады стаяў Эмануіл Васкідовіч) удасканальваў сваё веданне грэчаскай мовы і вывучаў творы сербскай і заходнееўрапейскай літаратуры. З 1843 года быў выкладчыкам у Тырнава. У 1863—1867 быў рэдактарам газеты «Гайда», пазней — газеты «Македонія» (1866—1872) і іншых перыядычных выданняў.

Пасля вызвалення Балгарыі ад турэцкага іга (1878) быў членам Тырнаўскага ўстаноўчага сходу (1879), дэпутатам Народнага сходу (у 1880 старшыня), адным з заснавальнікаў і лідараў Ліберальнай партыі, міністрам ва ўрадзе .

Падрыхтаваў поўны збор балгарскіх прыказак і прымавак (1889—1897), лічыцца адным з пачынальнікаў новай балгарскай літаратуры. Аўтар паэтычных зборнікаў «Стракаты букет», «Спеўнік» і «Басенік» (Бухарэст, 1852), «Песні і вершы» (1879), паэмы «Крыніца Беланогай» (1873). Перакладаў з рускай, грэцкай, турэцкай, сербахарвацкай моў.

У гонар Славейкова названа вёска .

Літаратура

Спасылкі Сайт пра Петка Славейкове

Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Балгарыі Катэгорыя:Фалькларытсы Балгарыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Балгарыі Катэгорыя:Акадэмікі Балгарскай АН Катэгорыя:Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі