Ян Ётэйка (; , Jonas Joteika  — ?) — літоўскі гравёр, графік і жывапісец, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Палікарпа Ётэйкі.

Біяграфія

У 1815—1818 гадах вучыўся жывапісу ў Віленскай мастацкай школе пры Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і гравюры ў Джозефа Сандэрса. У 1819—1821 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце ў . Некаторы час ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у .

У 1822—1823 выкладаў малюнак у павятовай школе Укмярге, у 1825—1826 гадах — у Мінску, у 1826—1828 гадах — у Крожах. За жорсткае абыходжанне і перавышэнне паўнамоцтваў быў звольнены.

Дата смерці невядомая, апошнія згадкі каля 1840 года.

Творчасць

Ствараў ілюстрацыі-гравюры для выдання «Dziennik Wileński», эскізы тэатральных дэкарацый. Ствараў копіі чужых палотнаў, пісаў партрэты.

Спасылкі

Jonas Joteika

Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Педагогі Літвы Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Гравёры Літвы Катэгорыя:Графікі Літвы