Іван Белікаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, паўабаронца новамаскоўскага «Хіміка».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў моладзевай камандзе маскоўскага ЦСКА, пакінуў яе ў пачатку 2014 года, пасля некаторы час гуляў на аматарскім узроўні. Улетку 2015 года далучыўся да пермскага «Амкара», дзе таксама выступаў за моладзевы склад. У 2016 годзе гуляў у арэндзе ў клубах трэцяга дывізіёна: спачатку ў ліскінскім «Лакаматыве», потым у «Афіпсе».

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Нафтан» і ў выніку быў арандаваны навапалачанаміМараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана". У чэрвені 2017 года пакінуў наваполацкі клубОлег Сидоренков: "Считаю, удалось достойно сыграть с чемпионом". Неўзабаве накіраваўся на прагляд у падмаскоўныя «Хімкі» і ў ліпені падпісаў кантрактИВАН БЕЛИКОВ ПЕРЕШЕЛ В ХИМКИ".

У лютым 2018 года перабраўся ў «Сахалін», а ў ліпені 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»Ряды «Факела» продолжают пополняться. У лютым 2019 года далучыўся да новамаскоўскага «Хіміка».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Новамаскоўск Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Сахалін Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Афіпс Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Ліскі Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква