Казы́р () — рака на поўдні Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі Расіі, правы складнік ракі Туба (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 388 км. Плошча вадазбору 20 900 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 308 (каля 570) м³/с і вагаецца ад 20,6 да 3430Иванов В. В. Казыр // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Аб'ём гадавога сцёку складае 9,721 км³. Рака бярэ пачатак на Хандаджуглымскім хрыбце, працякае ў межах Усходняга Саяна і яго адгор'яў. У вярхоўі Казыр — горная рака з парогамі і вадаспадамі.

Рака звычайна пачынае замярзаць у другой палове кастрычніка, ледаход адбываецца ў красавіку. Асноўныя прытокі: Мажарка (Тагасук) і Кізір. Рака суднаходная на працягу 97 км ад вусця.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Казыр // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Казыр // Природа Байкала

Катэгорыя:Басейн Карскага мора Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці