Рэдзька палявая (Raphanus raphanistrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду сямейства .

Вядомы як лекавая і меданосная расліна.

Назва

Рэдзька палявая, рэдзька дзікая, рапуха, свірэпаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., свірэпкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.

Батанічнае апісанне

Сцябло вышынёй 10-70 см, часта звілістае.

Ніжняе лісце лірападобна-перыстарассечанае, з чатырма — шасцю парамі лісточкаў.

Пялёсткі жоўтыя, радзей белыя ці пурпурныя.

Струкі даўжынёй 3-8 см, дыяметрам не больш за 5 мм, цвёрдыя, пры паспяванні распадаюцца на асобныя членікі.

Цвіце ўсё лета і восень.

Распаўсюджанне і экалогія Расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі (без Аравійскага паўвострава). Натуралізаваны паўсюднаПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Часта расце як пустазелле на пасевах, сустракаецца каля дарог, жылля, на пустках, засмечаных лугах і ўзлесках.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне Дае нектар і пылок, таму кветкі ахвотна наведваюць меданосныя пчолы.

Літаратура

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі