Фія́лка апушаная, фіялка кароткаваласістая (Viola hirta) — кветкавая травяністая расліна роду сямейства .

Марфалагічнае апісанне Шматгадовая расліна вышынёй 5—10 см са шматгаловым карэнішчам, з якога вырастаюць ліставая разетка і кветкі.

Лісце з абодвух бакоў пухнатае, на доўгіх хвосціках, яйкападобнае або трохкутна-сэрцападобнае, каля 4 см у даўжыню, з дробнагародкавай аблямоўкай. Летняе лісце буйней, на больш доўгіх хвосціках.

Кветкі на доўгіх кветаножках, абодваполыя, сіметрычныя, без паху. Чашалісцікі яйкападобныя, тупыя, з каротказакругленымі прыдаткамі. Плод — каробачка.

Цвіце ў красавіку—маі.

Геаграфічнае распаўсюджанне Распаўсюджаная ў Еўропе ў абласцях міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку.

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф. Расце на сухіх, пераважна вапнавых глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод хмызнякоў, па ўзлесках светлых лясоў. Дэкаратыўная расліна.

Класіфікацыя

Таксанамія

Крыніцы

Літаратура Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — С. 416. — ISBN 80-215-0068-9

Спасылкі

Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны