Джыра д’Італія (, ) — шматдзённая велагонка, адна з трох найбуйнейшых разам з Тур дэ Франс і Вуэльтай. Праходзіць штогод па тэрыторыі Італіі на працягу трох тыдняў звычайна ў маі-чэрвені. Першая гонка адбылася ў 1909 годзе.
Акрамя асноўных спаборніцтваў з 1988 года праводзяцца Джыра д’Італія для жанчын і Джырына д’Італія для юніёраў.
Гісторыя
Стварэнне гонкі Ва ўмовах жорсткай барацьбы за чытачоў, галоўнаму рэдактару раздзелу аб веласпорце Арманда Кунэ італьянскай спартыўнай газеты Gazzetta dello Sport, прыйшла ідэя стварыць велагонку для прыцягнення да падпісчыкаў выдання. 7 жніўня 1908 года Gazzetta dello Sport на першай паласе свайго нумара абвясціла, што ў 1909 годзе адбудзецца першая шматдзённая велагонка Джыра д'Італія. Такім чынам Gazzetta стала першым друкаваным выданнем у Італіі, якое стварыла сваю велагонку.
Першым дырэктарам гонкі быў прызначаны аўтар ідэі Арманда Кунэ. Газета выдаткавала 3000 лір для прэміравання пераможцы, а італьянскі саюз веласіпеднага спорту яшчэ 14000 лір.
Першая Джыра д'Італія стартавала 13 мая 1909 года ў 14:53 па мясцовым часе ў Ларэта, фініш адбыўся ў Мілане.
Усяго было праведзена 8 этапаў агульнай працягласцю 2488 км (сярэдняя працягласць этапа склала 311 кіламетраў — лічба проста фантастычная па цяперашніх мерках). Да фінішу ў Мілане з 127 гоншчыкаў дабраліся толькі 49 (38,6 % ад агульнай колькасці!). Першым пераможцам гонкі стаў італьянец Луіджы Гана, ён атрымаў за гэта 5325 лір, а апошні класіфікаваны атрымаў 300 лір. Для параўнання, Арманда Кунэ, атрымліваў штомесячную зарплату 150 лір. Інфармацыя аб важнейшых падзеях гонкі вывешвалі ў вітрыне крамы Lancia-Lyon Peugeot, акрамя таго, жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю аб гонцы па кароткім нумары тэлефона.
Факты За ўсю гісторыю правядзення гонкі на ёй загінула чацвёра ўдзельнікаў: першы выпадак адбыўся ў 1952 годзе, апошні — у 2011 годзе.Вейланд стаў чацвёртым удзельнікам велагонкі, які загінуў, за ўсю гісторыю «Джыры»
Пераможцы
Генеральная класіфікацыя № Год Пераможца Каманда1082025 Сайман Ейтс Visma–Lease a Bike1072024 Тадэй Пагачар UAE Team Emirates1062023 Прымаж Рогліч Team Jumbo–Visma1052022 Джэй Хіндлі Bora–Hansgrohe1042021 Эган Берналь Ineos Grenadiers1032020 Тэа Гэйган Харт Ineos Grenadiers1022019 Рычард Карапас Movistar Team1012018, Крыс Фрум Team Sky 100 2017 Том Дзюмулін Sunweb 99 2016 Вінчэнца Нібалі Astana 98 2015 Альберта Кантадор Tinkoff-Saxo 97 2014 Наіра Кінтана Movistar Team 96 2013 Вінчэнца Нібалі Astana 95 2012 Райдэр Хешэдаль Garmin-Barracuda 94 2011 Мікеле Скарпоні Lampre-ISD 93 2010 Іван Баса (2) Liquigas 92 2009 Дзяніс Мяньшоў Rabobank 91 2008 Альберта Кантадор Astana 90 2007 Даніла Ды Лука Liquigas 89 2006 Іван Баса Team CSC 88 2005 Паала Савальдзелі (2) Discovery Channel 87 2004 Дамьяна Кунэга Saeco 86 2003 Джыльберта Сімоні (2) Saeco 85 2002 Паала Савальдзелі Index-Alexia 84 2001 Джыльберта Сімоні Lampre-Daikin 83 2000 Стефана Гарцелі Mercatone Uno 82 1999 Іван Гоцціen (2) Polti 81 1998 Марка Пантані Mercatone Uno 80 1997 Іван Гоцці Saeco 79 1996 Павел ТанкоўMapei-GB 78 1995 Тоні Ромінгер Mapei-GB 77 1994 Яўгені Берзін Gewiss-Ballan 76 1993 Мігель Індурайн (2) Banesto 75 1992 Мігель Індурайн Banesto 74 1991 Франка Ч’ёк’ёліen del Tongo 73 1990 Джані Буньё Chateau d’Ax 72 1989 Ларан Фіньён Super U-Raleigh-Fiat 71 1988 Эндру Хэмпстэн 7-Eleven 70 1987 Стывен Роч Carrera-Vagabond 69 1986 Раберта Вісэнціні Carrera-Inoxpran 68 1985 Бернар Іна (3) La Vie Claire 67 1984 Франчэска Мосэр Gis-Tuc Lu 66 1983 Джузэпэ Сароні (2) Del Tongo 65 1982 Бернар Іна (2) Renault-Elf-Gitane 64 1981 Джавані Батальін Inoxpran 63 1980 Бернар Іна Renault-Elf-Gitane 62 1979 Джузэпэ Сароні Scic 61 1978 Ёхан дэ Мюйнк Bianchi-Faema 60 1977 Мішэль Паленцье Flandria-Velda 59 1976 Фелічэ Джымондзі (3) Bianchi-Campagnolo 58 1975 Фауста Бертольё Jollyceramica 57 1974 Эдзі Меркс(5) Molteni 56 1973 Эдзі Меркс (4) Molteni 55 1972 Эдзі Меркс (3) Molteni 54 1971 Гёста Петэрсан Ferretti 53 1970 Эдзі Меркс (2) Faema 52 1969 Фелічэ Джымондзі (2) Faema 51 1968 Эдзі Меркс Faema 50 1967 Фелічэ Джымондзі Salvarani 49 1966 Джані Мота Molteni 48 1965 Віторыа Адорні Salvarani 47 1964 Жак Анкеціль (2) St.Raphael 46 1963 Франка Бальмаміён (2) Carpano 45 1962 Франка Бальмаміён Carpano 44 1961 Арнальда Памбьянка Fides 43 1960 Жак Анкеціль Fynsec 42 1959 Шарль Голь (2) Emi G. S. 41 1958 Эрколе Бальдзіні Legnano 40 1957 Гастонэ Нянчыні Chlorodont 39 1956 Шарль Голь Faema-Guerra 38 1955 Фіярэнца Маньі (3) Nivea-Fuchs 37 1954 Карла Клерычы Faema-Guerra 36 1953 Фауста Копі (5) Bianchi-Pirelli 35 1952 Фауста Копі (4) Bianchi-Pirelli 34 1951 Фіярэнца Маньі (2) Ganna 33 1950 Уга Кабле Guerra 32 1949 Фауста Копі (3) Bianchi-Ursus 31 1948 Фіярэнца Маньі Willier Triestina 30 1947 Фауста Копі (2) Bianchi 29 1946 Джына Барталі (3) LegnanoСпаборніцтвы не праводзіліся: Другая сусветная вайна 28 1940 Фауста Копі Legnano 27 1939 Джавані Валецці (2) France Sport-Wobler 26 1938 Джавані Валецці Fresjus 25 1937 Джына Бартали (2) Legnano 24 1936 Джына Барталі Legnano 23 1935 Васка Бергамаскі Maino-Girardengo 22 1934 Леарка Гуэра Maino-Clement 21 1933 Альфрэда Бінда (5) Legnano 20 1932 Антоніа Пясенці Dei 19 1931 Франчэска Камуса Gloria 18 1930 Луіджы Маркізіа Legnano 17 1929 Альфрэда Бінда (4) Legnano 16 1928 Альфрэда Бінда (3) Legnano 15 1927 Альфрэда Бінда (2) Legnano 14 1926 Джавані Брунэра (3) Legnano 13 1925 Альфрэда Бінда Legnano 12 1924 Джузэпэ Энрычы 11 1923 Кастантэ Джырардэнга Maino 10 1922 Джавані Брунэра (2) Legnano 9 1921 Джавані Брунэра Legnano 8 1920 Гаэтана Бялоні Bianchi 7 1919 Кастантэ Джырардэнга StucchiСпаборніцтвы не праводзіліся: Першая сусветная вайна 6 1914 Альфонса Кальцалары Stucchi 5 1913 Карла Арыяні Maino 4 1912 Команда Atala: Карла Галецці (3), Джавані Мікелета, Эберарда Павезі Team Atala 3 1911 Карла Галецці (2) Bianchi 2 1910 Карла Галецці Team Atala 1 1909 Луіджы Гана Team Atala
Спасылкі Уся гісторыя Джыра (1909-2011) па-руску Афіцыйны сайт(англ.) Пераможцы Джыра д'Італія Наша Джыра
Катэгорыя:Спаборніцтвы па веласіпедным спорце Катэгорыя:Велагонкі ў Італіі *