«Завіруха» — папулярная беларускамоўная песня кампазітара Эдуарда Ханка на верш «Снежная імпрэсія» Генадзя Бураўкіна. Вядомая ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», а пасля — дуэта Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай.
Гісторыя Упершыню прагучала на Цэнтральным тэлебачанні у 1982 годзе. Паводле некаторых крыніц мелодыя нарадзілася ўзімку, калі Ханок ехаў з кніжкай Бураўкіна ў аўтобусе «Брэст — Мінск»БЕЛАРУСЬ МУЗЫЧНАЯ | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь . Аднак сам Ханок прыгадваў, што мелодыя нарадзілася ў Мінску:
У красавіку 2017 года Эдуард Ханок забараніў, у сувязі з непавагай да яго асобы і грубымі парушэннямі яго аўтарскіх правоў, дуэту Ціхановіча (памёр у канцы студзеня таго ж года) і Паплаўскай выконваць песні «Завіруха», «Счастливый случай», «Я у бабушки живу» і «Малиновки заслыша голосок». Па словах Паплаўскай, Ханок запатрабаваў ад яе 25 000 долараў выплат за выкарыстанне яго песень, прыгразіўшы судом.
Новы ўсплёск папулярнасці песня набыла ў канцы 2023 года, калі беларускі гурт NaviBand запісаў 30-секундны кавер на яе, які завірусіўся ў TikTok.
Крыніцы
Катэгорыя:Песні на беларускай мове Катэгорыя:Песні СССР Катэгорыя:Музычныя творы 1982 года