Глыбо́кае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Малы Двор, прыкладна за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пушкары.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 2,32 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб'ём вады ў возеры каля 1 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагі пясчаныя, зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўднёвыя і паўночныя берагі месцамі нізкія і забалочаныя. Дно возера да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4,5 м. У паўднёвай частцы ў Глыбокае ўпадае вузкая пратока з возера Лукаўскае, у паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна