Антыкапіталізм – шырокі спектр рухаў, ідэй і падыходаў, якія выступаюць супраць капіталізму. Антыкапіталісты, у строгім сэнсе гэтага слова, гэта тыя, хто хочуць цалкам замяніць капіталізм іншай сістэмай.

Аднак ёсць таксама ідэі, якія можна ахарактарызаваць як часткова антыкапіталістычныя, у тым сэнсе, што яны толькі хочуць замяніць або адмяніць некаторыя аспекты капіталізму, а не ўсю сістэму.

Гісторыя вызначэння Антыкапіталістычныя ідэі развіваліся адначасова з ростам капіталістычнай сістэмы.

Антыкапіталізм атрымаў імклівае развіццё ў сярэдзіне XIX стагоддзя, а менавіта пасля крызісу 1857 года. Пасля крызісу была заснавана «Міжнароднае таварыства працоўных», якое актыўна падтрымлівала ідэі па барацьбе працоўных за свае правы.

У 1871 годзе, пасля паразы ў французскай рэвалюцыі, адбыўся раскол паміж марксістамі і анархістамі, вакол метадаў процідзеяння капіталізму: марксісты лічылі неабходным ўдзельнічаць у выбарах, у той час як анархісты лічылі, што ўдзел у выбарах нічога не дасць.

Ідэалогіі і капіталізм Анархізм

Анархісты выступаюць за поўную адмену дзяржавы. Многія анархісты (у тым ліку прыхільнікі левага анархізму, сацыяльнага анархізму і камуністычнага анархізму) супраць капіталізму на той падставе, што ён цягне за сабой сацыяльнае панаванне (праз няроўнасць у размеркаванні багацця) адных людзей над іншымі. Некаторыя формы анархізму выступаюць супраць капіталізму ў цэлым, падтрымліваючы пры гэтым некаторыя прынцыпы капіталізму, такія як рынкавасць эканомікі, а некаторыя нават прыватную ўласнасць.Пётр Крапоткін "Што такое анархія?"

Антыглабалізм

Антыглабалісты лічаць, што цяперашняя мадэль глабалізацыі сфарміравана пад заступніцтвам сусветнага капіталу і вядзе за сабой: Разрыў у даходах, узроўні спажывання, здароўя, адукацыі ў краінах «залатога мільярда» і «трэцяга свету». Недапушчальныя ўмовы для работнікаў нізкай кваліфікацыі транснацыянальных карпарацый. Дамінаванне масавай поп-культуры, падаўленне свабоднай творчасці, «стандартызацыя розумаў» Спажывецкае і драпежніцкія стаўленне да прыроды, спроба «абыходу» экалагічных праблем, вываз брудных вытворчасцей у краіны «трэцяга свету» Панаванне ідэалогіі нэалібэралізму

Іслам

Іслам забараняе крэдытаванне.Іслам і банкі

Марксізм

Марксісты выступаюць за змену капіталістычнай сістэмы іншай - камуністычнай сістэмай. Змена павінна ісці праз сацыялістычную рэвалюцыю, усталяванне сацыялізму і эвалюцыйнага пераходу да камунізму.К.Маркс "Маніфест Камуністычнай Партыі"

Антыкапіталізм сёння Сёння антыкапіталізм дзеліцца на тры асноўныя плыні: Марксісты, камуністы і сацыялісты, якія прымаюць удзел у выбарах Радыкальные эколагі і антыглабалісты, якія таксам прымаюць удзел у выбарах Анархісты Прыхільнікі рэсурса-арыентаванай эканомікі

Крыніцы

Катэгорыя:Капіталізм Катэгорыя:Анархізм Катэгорыя:Іслам Катэгорыя:Марксізм Катэгорыя:Антыглабалізм Катэгорыя:Ідэалогіі