Гузні (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Трышынскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.
Гісторыя У XIX стагоддзі ў в. Гузні (Гузня) дзейнічалі лесапільны і цагельны заводы. Заснаваны ў 1879 годзе і абсталяваны ў 1884 годзе паравой машынай лесапільны завод (22 рабочыя) вырабляў у 1886 годзе прадукцыі на 10 тысяч рублёў. Вёска ўваходзіла ў склад Косіцкай воласці Брэсцкага павета. У 1940-1968 гадах у Трышынскім сельсавеце Брэсцкага раёна. У 1968 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада.
Планіроўка Галоўная вуліца Багданчука і некалькі завулкаў.
Насельніцтва 1905 - 159 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст)