Клычнія́з Аза́лаў (10 сакавіка 1921 — 27 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, шабельнік 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі (сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія) 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), гвардыі чырвонаармеец.
Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1921 года ў ауле Меджаур Баба Сары, цяпер Марыйскі этрап Марыйскага велаята Туркменістана, у сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці туркмен. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. З мая 1943 года на фронце.
Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. п. Лоеў у кастрычніку 1943 г. Пад моцным агнём праціўніка гвардыі радавы К. Азалаў пераправіўся разам з аддзяленнем на правы бераг ракі і на працягу 2 гадзін стрымліваў націск ворага, што садзейнічала пераправе падмацаванняў. Першым кінуўся ў траншэі ворага, знішчыў 13 гітлераўцаў. У баі за чыгуначную станцыю Шацілкі быў цяжка паранены і 27 снежня 1943 г. памёр ад ран.
Пахаваны ў Шацілках (цяпер Светлагорск) у брацкай магіле савецкіх воінаў каля прывакзальнай плошчы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць гвардыі чырвонаармейцу Азалаву Клычніязу прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Пасмяротна ганараваны вышэйшай ступені адрознення Туркменістана — звання «Герой Туркменістана».
Памяць Імем Героя названа вуліца у горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці. Імя Азалава носіць школа № 3, у якой ён вучыўся. У родным калгасе ўстаноўлены бюст Героя. Імя Клычніяза Азалава высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-мі Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых: у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан (горад Уфа, вуліца Савецкая, 14) у музеі 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі (горад Уфа, вуліца Левітана, 27).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Светлагорску Катэгорыя:Героі Туркменістана