Сэр Джэймс Рычард Мары Мэнчэм (, , Вікторыя, Брытанскія Сейшэлы — ) — сейшэльскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, адвакат, першы Прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў, які стаяў на чале дзяржавы ў 1976—1977 гадах. Заснавальнік Сейшэльскай Дэмакратычнай Партыі (СДП).
Біяграфія
У знешняй палітыцы Мэнчэм арыентаваўся, пераважна, на Вялікабрытанію, каланіяльным валоданнем якой Сейшэльскія Астравы былі да незалежнасці. Асаблівую ўвагу ён надаваў развіццю турызму на астравах. Прэзідэнцтва Мэнчэма працягвалася менш за год: у чэрвені 1977 года на Сэйшэлах адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў лідар Сейшэльскай апазіцыі, сацыяліст Франс-Альбер Рэнэ, і яго прыхільнікі. Мэнчэм быў вымушаны застацца ў Вялікабрытаніі. На Сейшэлы ён вярнуўся толькі ў пачатку 1990-х гадоў, дзе пражываў да канца жыцця.
Катэгорыя:Прэзідэнты Сейшэльскіх Астравоў Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Сейшэльскіх Астравоў