Лаўрукевіч Ганна Мікалаеўна (нар. 23 верасня 1953, в. Аргелаўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Біяграфія

Адукацыя У 1968 годзе скончыла 8 класаў у Доктаравічскай сярэдняй школе.

Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча, Валагоцкі малочны інстытут (інжынер-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

Кар’ера Працавала аперацыйнай медсястрой Беларускай рэспубліканскай станцыі пералівання крыві, медсястрой Дзятлаўскай бальніцы Гродненскай вобласці, апаратчыкам хімводаачысткі Нарачанскага масларобнага сыраробнага заводу, інжынерам-хімікам, тэхнолагам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам Слуцкага сыраробнага камбіната, дырэктарам Салігорскага гармалзавода, генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Мяса-малако», старшынёй Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), генеральным дырэктарам Дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт» (2003—2008).

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання — Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў (Салігорская сельская выбарчая акруга № 76)http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=36367&prilid=36361.

Узнагароды

З’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Салігорска (2003), Ганаровай казачкай Краснадарскага края.

Медаль «За працоўныя заслугі» (2000) Ордэн Святой роўнаапостальнай Вялікай Княгіні Вольгі ІІІ ступені Медаль Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва» Нагрудны знака «Выдатнік бытавога абслугоўвання» Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Спасылкі Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь: Лаврукевич Анна Николаевна}

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1953 годзе Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Салігорска