Скарпі́дыум скарпіёнападобны (Scorpidium scorpioides) — від брыевых імхоў роду сямейства .

Апісанне Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі маккія, рыхлыя, жоўта- або карычнева-зялёныя, бліскучыя. Сцябло прамастойнае або сцелістае, даўжынёй 10—30 см, простае або няправільна перыста-разгалінаванае, уздута-аблісцелае, на канцы кручкаватае. Лісце моцна ўвагнутае, яйцападобна-ланцэтнае, завостранае, серпападобнае або прамое, суцэльнакрайняе, чарапіцападобна размешчанае. Жылка кароткая, падвойная. Каробачка нахіленая або гарызантальная, карычневая або прадаўгавата-цыліндрычная, на пурпуровай ножцы даўжынёй 4—6 см. Вечка пуката-канічнае. Перыстом падвойны.

Пашырэнне

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў і невялікіх вадаёмаў (часта ў вадзе).

Асаблівасці біялогіі Спараносіць летам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Скорпидиум скорпионовидный — Scorpidium scorpioides (Hedw.) Limpr. // Красная книга Томской области СКОРПИДИУМ СКОРПИОНОВИДНЫЙ — Scorpidium scorpioides (Hedw.) Limpr. // Особо охраняемые территории ЮГРЫ Скорпидий скорпионовидный — Scorpidium scorpioides (Sсhimp.) Limpr. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Scorpidium scorpioides (Hedw.) Limpr. // Червена книга на Република България. Електронно издание

Катэгорыя:Амблістэгіевыя