Энкарнасьён () — горад у Парагваі.

Гісторыя Заснаваны 25 сакавіка 1615 года езуіцкім святаром Роке Гансалесам дэ Санта-Крус. У 1843 годзе назва горада была скарочана да сучаснай. Істотнае развіццё горад атрымаў пасля правядзення да яго ў 1854 годзе чыгуначнай лініі з цэнтральнага Парагвая.

Славутасці За 28 кіламетраў ад горада захаваліся створаныя ў XVII стагоддзі місіі езуітаў Ла-Сантысіма-Трынідад-дэ-Парана і Хесус-дэ-Таварангуэ, з 1993 года ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

З 1916 года ў Энкарнасьёне праводзіцца штогадовы ўсепарагвайскі карнавал.

Энкарнасьён — радзіма былога шматгадовага кіраўніка Парагвая Альфрэда Стрэснера.

Катэгорыя:Гарады Парагвая