Юбіле́йны меда́ль «70 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1988 года ў адзначэнне 70-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак А. Б. Жук.

Палажэнне аб медалю Юбілейным медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» ўзнагароджваюцца: асобы афіцэрскага саставу, прапаршчыкі, мічманы i ваеннаслужачыя звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1988 года на сапраўднай ваеннай службе ў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, пагранічных і ўнутраных войсках, а таксама ў органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР; былыя чырвонагвардзейцы, асобы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне савецкай Радзімы ў якасці вайскоўцаў, партызаны Грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.; асобы, звольненыя з сапраўднай ваеннай службы ў запас або адстаўку, якія праслужылі ў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, пагранічных і ўнутраных войсках і ў органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР 20 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні; асобы, узнагароджаныя за час праходжання сапраўднай ваеннай службы ордэнамі СССР альбо медалямі: Медаль «За адвагу» Ушакова «За баявыя заслугі» Нахімава «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» «За адзнаку ў воінскай службе» Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» Усе ваеннаслужачыя тэрміновай службы, знаходзячыяся ў асабістым складзе частак Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане (АКСВА) па стану на 23 лютага 1988 года. Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «60 гадоў Узброеных Сіл СССР».

Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 9 842 160 чалавек.

Апісанне медаля Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медалі, у цэнтральнай яго частцы, размешчаны профільныя пагрудныя малюнкі лётчыка, марака і салдата сухапутных войскаў, звернутыя налева. Па акружнасці медалі праходзяць лаўровыя галіны. У верхняй частцы аверса медаля — выява пяціканцовай зоркі з сярпом і молатам у цэнтры, у ніжняй — размешчаныя ў два радкі лічбы «1918» і «1988».

На адваротным боку ў пяць радкоў размешчана надпіс «70 ЛЕТ ВООРУЖЁННЫХ СИЛ СССР». Ніжэй надпісы — лаўра-дубовы вянок.

Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны зялёнымі палоскамі. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска блакітнага колеру, і дзве палоскі залацістага колеру па абодва бакі ад блакітнай.

Літаратура Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 246—247. — ISBN 5-7062-0111-0.

Спасылкі Медалі і ордэны СССР

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе